Благотворительность
«Клопат» аб пажылых
У раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа падтрымалі агульнарэспубліканскую кампанію.
На працягу кастрычніка валанцёры дапамагаюць адзінокім і адзінока пражываючым пажылым, цяжка хворым людзям і інвалідам – мыюць вокны, прыбіраюць у дварах і дамах.
Жыхары вёскі Перунова падрыхтавалі харчовыя наборы – агародніну і закаткі. Як расказала старшыня раённай арганізацыі Таццяна Кацуба, бульбу, моркву і кансервацыю даставілі тым, каму такая дапамога неабходна.
Дарэчы, калі ў вас ёсць рэчы ў добрым стане (асабліва зімовыя), якія вам не патрэбны, вы можаце прынесці іх у Чырвоны Крыж па адрасе: г. Лунінец, вул. 50 год Кастрычніка, 4.