Благотворительность

Лікуй, ДУША!

лікуйПершы фестываль царкоўных хораў Лунінецкага Благачынія адбыўся    ў гарадскім Доме культуры.

Удзельнікаў і гледачоў вітаў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан. Сустрэча была прысвечана 1025-годдзю хрышчэння Русі. Набыўшы веру, старажытная дзяржава дасягнула небывалага росквіту пісьменства (адначасова адзначаем 1050-годдзе стварэння славянскай азбукі) і культуры.

Разам з іншымі юбілеямі сёлета адзначаем і 425-годдзе першага прыгадвання царквы ў Лунінцы. Арганізатарам фестывалю стаў Свята-Крыжаўзвіжанскі храм у асобе іерэя Георгія Філіно-віча, памочніка Благачыннага па рабоце з моладдзю. Вядучай была старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Казанкова, чые продкі ўдзельнічалі ў стварэнні і аздабленні цаглянага храма, а цёця і бацька спявалі на клірасе.

Праграму адкрылі госці – вучні Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў: старэйшых (кіраўнік Юлія Бузынчык, канцэртмайстар Валянціна Савінкіна) і сярэдніх класаў (Таццяна Круглік і Таццяна Куляшова).

Сама назва фестывалю падкрэслівала, што чыстымі галасамі юныя і дарослыя ўдзельнікі славяць Уваскрэсенне Хрыстова. Гучалі песні рэлігійнага і грамадскага зместу.

Асаблівае замілаванне выклікалі спевы дзіцячых ансамблей. Анёльчыкамі ў аднолькавых чырвоных (велікодных!) хусцінках выйшлі на сцэну выхаванцы нядзельнай школы Спаса-Прэабражэнскага храма в. Язвінкі (рэгент Алена Чыж), прадэманстраваўшы вакальнае трохгалоссе. Крыху старэйшымі былі прадстаўніцы Свята-Параскевінскага храма в. Бастынь (настаўніца Ірына Вароніч). Рознага ўзросту юных лунінчан спалучыў дзіцячы хор Свята-Крыжаўзвіжанскага храма г. Лунінец (рэгент Таццяна Мартынава), дзе асабліва вылучаліся маленькія салісты Павел Трафімчык, Даша Токар, Ангеліна Новак.

Намеснік дырэктара ліцэя Наталля Бойка заўважыла:

– Адзначце прадстаўніц Багданаўкі з храма Веры, Надзеі, Любві і Сафіі. Гэта ж падлеткі, якіх больш складана прыцягнуць да духоўных спеваў, чым малышоў. Да гонару матушкі Вольгі Вабішчэвіч, ёй гэта ўдалося. І ў іх выкананні зладжана гучалі толькі царкоўныя творы! Хочацца пажадаць, каб наогул усе выступіўшыя дзеці па жыцці праняслі духоўнасць і адданасць хрыс-ціянскім запаветам.

Творчую індывідуальнасць прадэманстравалі царкоўныя хоры Спаса-Прэабражэнскага храма в. Дзятлавічы (“узмоцнены” харыстамі з Лунінца), Свята-Пакроўскага (в. Вялікія Чучавічы), Нараджэння Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана (г. Мікашэвічы), Спаса-Прэабражэнскага (в. Язвінкі), Свята-Троіцкага (в. Вічын), Нараджэння Багародзіцы (в. Лахва), Святых Барыса і Глеба (в. Лунін), Новапакутнікаў і Спавядальнікаў Беларускіх (в. Красная Воля) храмаў. Яшчэ будуецца царква іконы Богамаці “Казанская” в. Рэ-дзігерава, але таксама была прадстаўлена дуэтам і ансамблем. Спевы хору Свята-Параскевінскага храма высока ацаніў протаіерэй Сергій Гардун з Мінска, калі ў 2009-ым наведаў Бастынь з духоўна-асветніцкай акцыяй “Дарога да святыняў”. І лунінчане былі ўражаны зладжаным трохгалоссем 16-ці выканаўцаў (рэгент Мікалай Кезь).

Зразумела, што найбольш прафесійна выглядалі хоры лунінецкіх храмаў з удзелам былых і цяперашніх выкладчыкаў ДШМ. Яны паказалі прыклад вясковым прыходам, каб больш актыўна прыцягвалі настаўнікаў мясцовых школ мастацтваў да ўдзелу ў царкоўных спевах. Асалоду выклікала выступленне прадстаўнікоў храма іконы Богамаці “Взыскание погибших”: хору (рэгент Алена Кавалевіч), што сцэнічнае адзінства падкрэсліў стылем адзення і аднолькавымі белымі шалямі), і ансамбля “Мірніца” (Таццяна Круглік). Летась рэгентам Свята-Крыжаўзвіжанскага храма прызначана выпускніца Жыровіц-кай семінарыі Таццяна Мартынава. Удзельнікі вядомага ансамбля духоўных спеваў “Логас” (кіраўнік Вольга Белавус) складаюць і аснову вакальнай групы, у якой ёсць усе падставы вырасці ў паўнавартасны хор. Гэта адзначыла хормайстар ГДК Аксана Коўка, якую папрасілі стаць своеасаблівым экспертам фестывалю:

– Вялікае ўражанне зрабіў кожны калектыў. Чыстае трохгалоссе ў песні “Достойно есть” паказалі харысты з Мікашэвіч – ім бы дадаць яшчэ некалькі сапрана. Удала выканалі песні “Коленам преклонение” харысты з Бастыня і “Плотию уснув” – спевакі з Язвінак. А ўдзельнікі хораў і ансамбляў абодвух лунінецкіх храмаў ужо сёння годна могуць прадстаўляць наш край на абласных ці рэспубліканскіх аглядах. Як і ўсе гледачы, знаходжуся ў шчырым захапленні ад фестывалю. Спадзяюся, ён не толькі  стане традыцыйным,  але і  створыць пачатак новаму канцэртнаму напрамку. Гледачы прагнуць выступленняў хораў, а наш край багаты на здольных спевакоў, якія, дарэчы, уключаюць у свой рэпертуар творы духоўнай тэматыкі.  

Усе калектывы былі ўзнагароджаны дыпломамі, якія ўручыў Уладыка. На памяць удзельнікам фестывалю застануцца фота- і відэаздымкі ад аператараў Сяргея Карпуковіча і Віктара Луда. Выдатныя ўмовы для выступлення хораў стварылі работнікі ГДК і арганізацыйна-метадычнага цэнтра ад-дзела культуры.

Мала сказаць, што зала была перапоўненай. Стоячы на прыступках ад уваходу да сцэны, некалькі соцен прысутных больш як тры гадзіны шчыра аддзячвалі харыстаў апладысментамі. Духоўнымі спевамі фестываль аднавіў сапраўды велікодны настрой лунінчанам, якія надоўга захаваюць “лікаванне душы”.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть