Благотворительность

Любы ўзрост цудоўны

узростЧарговае пасяджэнне аматарскага клуба “Мудрасць” прайшло з удзелам ветэранаў медыцыны. Кіраўніцтва аховы здароўя заўсёды пра іх памятае. Вось і цяпер ад усёй душы павіншавалі юбіляраў гэтага года. У кожнага з прысутных знайшлося шчырае пажаданне для былых калег.
З цёплым прывітальным словам ад грамадскай арганізацыі да юбілярак звярнулася Галіна Мар’іна. Яна адзначыла вялікі ўклад урачоў, медсясцёр, санітарак старэйшага пакалення ў развіццё медыцыны, пажадала здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
– Вы – наша апора. Імкнемся раўняцца на вас, – звярнулася да мілых жанчын Галіна Барысаўна.
– За гады працы наперадзе не заўсёды была гладкая дарога. Але вы здолелі перадаць свой вопыт, прафесіяналізм, талент маладым, далі пуцёўку ў жыццё дзецям, – падкрэсліла старшыня ветэранскай арганізацыі Надзея Ількевіч.
У кожнай жанчыны, якая ў гэты дзень сядзела за столікам у цэнтральнай бібліятэцы, свой лёс. Шмат давялося пабачыць Дар’і Музыка ў мінулым – галоўнай медыцынскай сястры бальніцы. Колькі чалавечага болю прайшло праз яе душу, колькім хворым дапамагла яна пераадолець пакуты! Аляксандра Сямёнава ратавала людзей у аперацыйнай. Людміла Паганшава працавала на хуткай дапамозе. Упэўнена: многія жыхары раёна ўдзячны за іх веды, вопыт, своечасовую дапамогу.
Урач павінен мець не толькі высокую кваліфікацыю і прафесійнае майстэрства, але валодаць добрымі чалавечымі якасцямі. Іх не займаць Людміле Чартко.
Адзін факт з іх біяграфіі ўсё ж не хацелася б раскрываць – узрост. Няхай гэта будзе данінай удзячнасці дамам, якія захавалі сваю прывабнасць: стройныя, усмешлівыя, добразычлівыя, звонкагалосыя… Віноўніцы ўрачыстасці па-дзякавалі гасцям за віншаванні, арганізаваны для іх святочны стол і падарункі.
Жадалі здароўя і радавалі сваёй творчасцю выхаванцы Валянціны Бадак, Любоў Бондарава, Надзея Комар, Ева Зышчык, фіна-лісты рэспубліканскага турніру па спартыўных бальных танцах Уладзіслаў Герасімчук і Анастасія Жук, а таксама хор “Спадчына”.
Свята прайшло душэўна. Спявалі, танцавалі, чыталі вершы, успаміналі юнацтва. А пасля ўрачыстасці панеслі ў душы па-дзяку сваім гасцям за памяць і павагу.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть