Благотворительность

Маладзеюць душы

лунінчан, лёс якіх выпрабаваны вайной, на сустрэчах у межах праекта “Актыўнае цяперашняе пажылых людзей”.
Каардынуюць новую справу загадчыкі аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірына Мархотка і Лідзія Чыжакова. Яны паведамілі, што ў чарговы раз 30 пенсіянераў мэтавай групы сабраліся ў актавай зале цэнтральнай бібліятэкі на праграму “Абаронцам прысвячаецца”. З канцэртам выступіў народны хор ветэранаў вайны і працы “Спадчына” ГДК (мастацкі кіраўнік Аксана Коўка, канцэртмайстар Мікалай Вячорка). Прагучалі творы патрыятычнай накіраванасці, фальклорныя і лірычныя песні. Святочную весялосць надалі прыпеўкі і байкі ў выкананні самадзейных артыстаў. Актыўны ўдзел у праграме сустрэчы прынялі валанцёры – вучні СШ №1 г. Лунінца Таццяна Зосіч, Яна Філіновіч, Юлія Халімон. Прадстаўні-кам моцнай паловы дзяўчынкі ўручылі сувеніры. Задаволеныя ўдзельнікі праекта доўга не разыходзіліся, абменьваючыся ўражаннямі і дзякуючы арганізатарам.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть