Благотворительность

На крылах восені жыцця

приют

Неяк давялося пачуць, што Дзень пажылых людзей — гэта не свята, а дзень дабрыні, спагады і міласэрнасці да тых, хто сёння сустракае восень жыцця. Сярод іх нямала такіх, чыя старасць не сагрэта цеплынёй блізкіх людзей, каму наша ўвага патрэбна асабліва.

У аддзяленні кругласугачнага знаходжання пажылых людзей сёння 17 насельнікаў. Загадчыца аддзялення Юлія Лосіч расказала, шго з пачагкам халадоў ва ўстанове, разлічанай на 20 ложкаў, не будзе ніводнага вольнага месца. Адзінокія людзі спяшаюцца займець цяпло, догляд і, самае галоўнае — магчымасць проста пагаварыць з тымі, чый няпросты лёс вельмі падобны на іх уласны. Доўгімі асеннімі і зімовымі вечарамі яны быццам зноў пражываюць жыццё, напоўненае радасцямі і трывогамі.

Менавіта таму з асаблівай прыязнасцю сустрэлі пастаяльцы аддзялення нечаканых гасцей — старшыню раённага Савета дэпутатаў Віктара Рафаловіча, галоўнага спецыяліста райсавега Ірыну Жук і галоўнага рэдактара газеты “Лунінецкія навіны”, старшыню раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Таццяну Вайцяхоўскую, якія завіталі да іх з салодкімі пачастункамі.

Старыя людзі ў адзін голас дзякавалі работнікаў аддзялення за клопат, выказвалі задаволенасць тым, што не даводзіцца сумаваць ад адзіноты ў чатырох сценах, цёпла ўспаміналі частых гасцей аддзялення — школьнікаў, самадзейных артыстаў, шмаглікіх дабрачынцаў. А яшчэ расказалі пра тое, з якім нецярпеннем штогыдня чакаюць аўторка, калі да іх прыязджае настаяцель храма Новамучанікаў і Спаведнікаў Беларускіх іерэй Алексій Ільючык з Краснай Волі. Духоўныя гутаркі асабліва блізкія людзям, якія маюць шмат часу для роздуму аб пражытым і перажытым.

Аддзяленне дзённага знахоцжання пажылых люцзей, якое знахоцзіцца ў суседнім буцынку (а госці пабывалі і там), у нечым нагадвае ўстрывожаны мурашнік. У кожным пакоі тут пульсуе жыццё. За вялікім сталом шасцёра рукадзельніц згортвалі ў акуратныя пруточкі газетныя палосы, каб погым прадэманстраваць усім вынікі дзівоснага майстэрства квілінгу. У суседнім памяшканні чарговы “вучань” асвойваў навыкі работы з камп’ютарам.

Як расказала загадчыца аддзялення Святлана Філіновіч, сёння любы пенсіянер можа знайсці тут сабе занятак па душы. Вакальны клуб “Вытокі” збірае аматараў песні, “Смяяцца дазваляецца” — аб’яднаў тых, хто не страціў пачуццё гумару. Члены гуртка “Падарожнік” пакуль часцей віргуальна наведваюць славутыя музеі, вандруюць па “Залатому кальцу”, знакамітых мясцінах Расіі і іншых краін, але нярэдкія і самыя сапраўдныя падарожжы і паломніцтвы ў гарады Беларусі. Тыя, хто вядзе актыўны лад жыцця, знайшлі аднадумцаў сярод наведвальнікаў гуртка “Сакрэты даўгалецця”, амагары вобразнага слова раскрываюць творчы патэнцыял у гуртку “Натхненне”. А яшчэ ёсць аб’яднанні па інтарэсах “Архідэя”, “Дамашні ачаг”, “У гармоніі з сабой”, “Міласэрнасць”, праваслаўны клуб “На крылах веры”…

Падчас імправізаванай сустрэчы жанчыны дзякавалі ініцыятарам стварэння гэтых суполак за магчымасць сабрацца разам, правесці вольны час з карысцю і толкам. А яшчэ за тое, што здолелі сабе і іншым пераканаўча даказаць, што хоць і нельга папярэцзіць старасць, яе ўсё-такі і насамрэч можна зрабіць актыўнай, цікавай, напоўненай сэнсам.

Таццяна Пятрова



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть