Благотворительность

На радасць дзецям

соцприютАпошнія дні жніўня парадавалі выхаванцаў сацыяльнага прытулка не толькі надвор’ем, але і прыемнымі падзеямі.

У рамках праекта “Ад інавацый у сацыяльнай сферы – да новай якасці жыцця” ініцыятыўная група аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту правяла мерапрыемства “Сустракай мяне, школа!”. Дзеці атрымалі энцыклапедыі і салодкія наборы.

Разнастайнай і  насычанай стала канцэртная праграма з элементамі гульні-віктарыны, якую ладзілі валанцёры Язвінскага СДК. Каб паўдзельнічаць у майстар-класе па аквагрыму “Мудрагелістыя ўзоры” Галіны Абрамчук, трэба было адказаць на пытанне вядучай. Цікава, што звычайныя фарбы  так моцна падымалі настрой, што жаданне падставіць сваю руку альбо твар узнікала не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых.

 

СВЯТА – З ДАПАМОГАЙ СЯБРОЎ

Па-хатняму цяпло і душэўна было ў Дзень ведаў у Мікашэвіцкай арганізацыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.

Добрых пачынанняў і нястомнай цягі да пазнанняў пажадаў першакласнікам настаяцель мясцовага храма Стэфан. Да яго слоў далучыліся кіраўнік раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Таццяна Кацуба і першы сакратар БРСМ Юлія Шчур, якія дапоўнілі свае віншаванні падарункамі. Прадпрымальнік Марына Хвясюк уручыла вучням ранцы і мяккія цацкі. А Святлана Некрашэвіч, Пётр Сапунжы і Міхаіл Грыневіч дапамаглі з арганізацыяй салодкага стала. Ад імя бацькоў і дзяцей усім памочнікам падзякавала старшыня арганізацыі Лізавета Шульц.

Дружнымі апладысментамі і ўсмешкамі падтрымлівалі гледачы выступленні першаклашак, якія прадэкламавалі вершы пра школу. Доўга не жадалі адпускаць з імправізаванай сцэны юных вакалістак Міхаліну Хвясюк і Яніну Самуйлік з вясёлымі песенькамі. Па годнасці ацанілі і абноўкі з калекцыі «Новае жыццё –  старым рэчам», прадэманстраваныя выхаванкамі швейнага гуртка пад кіраўніцтвам Ніны Піліпцэвіч.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть