Благотворительность

Падарунак землякоў

У актавай зале цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адбылося свята, якое падарылі творчыя калектывы Палаца культуры РУВП “Граніт” з Мікашэвіч.

Хлопчыкі і дзяўчынкі цёпла сустрэлі гасцей. Вясёлая музыка, яркія касцюмы і запамінальныя вобразы выклікалі станоўчыя эмоцыі і шчырыя ўсмешкі. Таленавітыя самадзейнікі не толькі падзяліліся сваёй творчасцю, але і ўручылі выхаванцам цэнтра мяккія цацкі. Юныя лунінчане аддзячылі прыгожымі песнямі і тэатралізаванымі інсцэніроўкамі.
Выказваем удзячнасць адміністрацыі і калектыву прадпрыемства за цудоўны канцэрт і аказаную матэрыяльную дапамогу.
Ірына ЯЦУКЕВІЧ, дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть