Благотворительность

Падарункі ад сенатара і жансавета

IMG_2232У калядныя дні асаблівую цеплыню і чароўнасць набываюць усе святочныя мерапрыемствы. У гэты час мы спяшаемся рабіць дабро, падарыць радасць тым, каму яна асабліва неабходна.

Журналісты “Лунінецкіх навін” разам з актывістамі раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” працягваюць наведваць сем’і, дзе гадуюцца дзеткі, якія па тых ці іншых прычынах пазбаўлены бацькоўскай пяшчоты.

8 студзеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Удавенка, яе памочнік Марыя Канановіч і галоўны рэдактар раёнкі, старшыня раённай жаночай арганізацыі Таццяна Вайцяхоўская пабывалі ў выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

Першымі гасцей сутракалі дзеткі Марыны і Леаніда Ільючыкаў. Яны сталі навасёламі мінулагодняй восенню. За гэты час абжылі дыхтоўны катэдж, асвоіліся з новай абстаноўкай. Хаця, як заўважыла Марына Уладзіміраўна, адаптацыя яшчэ не закончылася: ёсць свае складанасці ў прывыканні да новых сяброў у школах ды і ўвогуле да гарадскога жыцця. Але ж дзетвара тым і адрозніваецца ад дарослых, што намнога прасцей успрымае перамены. Трэба спадзявацца, што і выхаванцы вялікай сям’і Ільючыкаў (а гадуюцца тут 10 хлопчыкаў і дзяўчынак) неўзабаве канчаткова асвояцца са статусам гараджан. Пераконвала ў гэтым атмасфера прыязнасці і непасрэднасці, якая панавала сярод дзетвары. З удзячнасцю прымалі салодкія падарункі адагрэтыя цяплом дарослых малышы.

Выкарыстаць зімовыя канікулы для аздараўлення пашанцавала большасці выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу, дзе бацькамі выхавальнікамі Наталля і Міхаіл Марза: шасцёра з васьмі дзяцей, якія гадуюцца ў вялікай сям’і, выехалі ў санаторыі. Сяброўства з гэтым дзіцячым царствам нарадзілася даўно, і цяпер, як жартавалі Наталля Яўгенаўна і Міхаіл Мікалаевіч, нас сустракаюць не як гасцей, а як доўгачаканую радню. На такой жа шчырай ноце грунтавалася і размова, у ходзе якой бацькі расказалі аб праблемах, з якімі сутыкаюцца ў паўсядзённым жыцці.

IMG_2237

Падалося вельмі правільным, што дарослыя стараюцца прызвычайваць дзетвару да спраў дабрачыннасці. “Разумееце, вельмі важна дапамагчы дзецям зразумець, што з іх сталеннем настае час, калі яны самі могуць несці святло міласэрнасці”, – разважае Наталля Яўгенаўна. Менавіта з гэтай мэтай старэйшыя з выхаванцаў сям’і Марза з падарункамі наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Лунінцы, пабывалі ў гэткіх жа, як самі, сацыяльных сірот.
Дабрычынная калядная акцыя працягнецца да Вадохрышча. У далейшым яе арганізатары мяркуюць пабываць у сем’ях адзінокіх малазабяспечаных жыхароў раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть