Благотворительность

Падтрымаць пенсіянераў

соцслужба

Падтрымаць пенсіянераў закліканы калектыў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН на чале з загадчыцай Святланай Філіновіч. Дасягнуць галоўнай мэты ўдаецца з дапамогай сацыяльна-бытавой адаптацыі, арганізацыі клубнай і гуртковай работы, валанцёрскай дзейнасці, прававых кансультацый, маральна-духоўных сустрэч і інш.

Трэці год запар Святлана Рыгораўна разам са спецыялістамі па сацыяльнай рабоце Ірынай Людвічэнка і Вольгай Канапацкай вядуць актыўную дзейнасць. Больш таго, прозвішча загадчыцы – у ліку пастаянных пазаштатных аўтараў “ЛН”. Зараз на сацыяльнае абслугоўванне залічаны 64 пенсіянеры. Згодна са сваімі перавагамі яны наведваюць 4 клубы і 7 гурткоў па інтарэсах: “Вытокі” (пашырэнне культурнага і музычнага даля-гляду), “На крылах веры” (вывучэнне праваслаўя), адукацыйны курс камп’ютарнай пісьменнасці, “Смяяцца дазваляецца” (прыхільнікі гумару і жартаў), “У гармоніі з сабой” (псіхалагічная разгрузка), “Натхненне” (аб’ядноўвае аматараў літаратуры і музыкі) і многія іншыя. Аказваюць тут сацыяльныя паслугі. Пазнаёміцца з імі можна непасрэдна ў аддзяленні па адрасе: г. Лунінец, вул. Чыгуначная, 10а.

Летась праведзена 84 культурна-масавыя мерапрыемствы, удзел у якіх бралі 2426 грамадзян пажылога ўзросту. Акрамя таго, арганізавана 9 пасяджэнняў “круглых сталоў” на хвалюючыя тэмы.

Творчага запалу і энергіі калектыву не займаць, а, значыць, сёлета добрыя традыцыі будуць працягнуты, а новыя задумкі знойдуць увасабленне ў жыццё.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть