Благотворительность

Паездка ў Маскву

чакае Дзімку Канановіча з Манасеева ў канцы сакавіка.

На гэтым тыдні Вольга Уладзіміраўна і Васіль Аляксандравіч разам з сынам прыйшлі ў рэдакцыю. Журналісты перадалі бацькам чарговы канверт з дабрачыннымі ахвяраваннямі жыхароў Лунінеччыны. На гэты раз адчувальную дапамогу аказалі, акрамя звычайных гараджан, прыхаджане Святакрыжаўзвіжанскай царквы ў райцэнтры. Збор фінансавых сродкаў для лячэння і рэабілітацыі хлопчыка працягваецца.

Мама і тата Дзімкі яшчэ раз выказваюць шчырую ўдзячнасць усім, хто адгукнуўся на іх заклік. “У нас жывуць вельмі чулыя і спагадлівыя людзі, – заўважылі бацькі, – разам яны зрабілі немагчымае. Мы ўдзячны кожнаму. Зразумела, Дзімка пасля аперацыі аслаблены, але ён і мы верым, што ўсё ў нас атрымаецца!”.  

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть