Благотворительность

Паштавікі — дзецям

pochtoviki-detyam

Пад такой назвай прайшла  дабрачынная акцыя, якую падрыхтавалі прадстаўнікі раённага вузла паштовай сувязі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з сацыяльнага прытулка з  удзячнасцю глядзелі ў вочы кіраўніку РВПС Ніне Дударга і намесніку Святлане (на здымку), прымаючы канцылярскія прыналежнасці, і разам з імі – пажаданні здароўя, добрага настрою і моцнай веры ў светлую будучыню.

Зараз у прытулку знаходзяцца сем дзетак, і кожнаму дасталіся яркія рэчы, якія будуць развіваць, дапамагаць ствараць і думаць. І якія, спадзяюся, застануцца ў памяці, бо не паспелі госці развітацца, як 4-гадовы Максімка пачаў ужо разбіраць каробкі і глядзець, што яму падарылі.

Зразумела, вельмі сумна, што гэтыя малышы зараз не побач з бацькамі. І тым не менш радуе, што яны не застаюцца без увагі. Атмасфера цяпла і дабрыні замяніла дзеткам клопат сям’і, якой яны пазбавіліся з-за нядбайнасці гора-бацькоў. Так пачаўся новы, спадзяюся, лепшы для іх этап жыцця.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть