Благотворительность

Праграма «СВОИ» – дапаможам дзецям-сіротам!

Дзіцячы дом, бязбацькаўшчына, цяжкае дзяцінства… Такія словы найчасцей чуем у размове пра дзяцей-сірот. Шкадуем, спачуваем, але не робім ніякіх канкрэтных крокаў для рэальнай дапамогі. Маўляў, клапаціцца аб іх павінна дзяржава.
І ў гэтым плане сапраўды многа зроблена. З амаль 25000 дзяцей-сірот і дзяцей, застаўшыхся без апекі бацькоў – 18 з паловай тысяч знаходзяцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях, у дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых гарадках і вёсках. Калі рэч ідзе пра малышоў, іх лёсы вырашаюцца далікатна і скрупулёзна.
І цяпер, як і ва ўсе часы, здараецца, дзяцей гадуюць не тыя дарослыя, што іх нарадзілі. За мяжой даўно біялагічныя і сацыяльныя сіроты выхоўваюцца ў паўнацэнных сем’ях. Па такому шляху ідзе і наша дзяржава, зараз адкрыта 220 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. За гэтай лічбай – сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, чые сэрцы сагрэты пяшчотай новых бацькоў. У іх – звычайная сям’я – дзіцячы сад і школа, з якіх яны вяртаюцца дадому! І паступова забываюць пра адзіноту і сумнае мінулае. Дакладней сказаць, ім дапамагаюць адчуць любоў і клопат новыя таты і мамы.
Дзіцячы дом сямейнага тыпу – гэта незвычайная вялікая сям’я. Часам каля дзесяці маленькіх сардэчак адначасова знаходзяць тут разуменне і апеку. А таму і праблем у дарослых тут у некалькі разоў больш. Апрануць, накарміць, адпрасаваць і памыць бялізну, стварыць у хаце асабістую прастору, улічваючы ўзрост і інтарэсы хлопчыкаў і дзяўчынак. Знайсці падыход да параненай душы малых і падлеткаў, аберагаючы іх ад непатрэбных думак і дрэнных учынкаў.
І гэта далёка не ўсе праблемы людзей з бязмежным талентам безкарыснасці, для якіх чужыя дзеці сталі роднымі.
Другі год дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “БлагоДарим” дапамагае вырашаць многія надзённыя пытанні, дзякуючы партнёрскай праграме «Свои». Праекты “Маленькія чэмпіёны”, “Здароўе ў 21 веку”, “Жыццёвыя клопаты” – гэта ўстаноўка спартыўных комплексаў “Крепыш”, атрыманне “хатніх дактароў” “Солнышко”, закупка індыкатарных палосак для маленькіх дыябетыкаў, адзення і абутку, камп’ютарнай тэхнікі і мэблі, цацак і кніг, канцылярскіх тавараў і яшчэ многае іншае. Толькі за першы год работы з’явілася 365 надзейных спонсараў, якія сталі партнёрамі праграмы.
Дапамагчы незнаёмым людзям пранікнуцца ідэямі дабрачыннасці, запэўніць, што менавіта яны здольныя вырашыць любую праблему – тое каштоўнае зерне, якое павінна прарасці. У нас многа людзей, якія гатовы дапамагчы, але не ведаюць, як правільна гэта зрабіць.
Магчымасць праявіць сваю дабрату ёсць у бізнэс-кампаній і простых людзей. Званок коштам 12500 беларускіх рублёў з гарад-скога тэлефона на нумар 8-902-101-2626 дасць ваш першы ўзнос у справы дабрачыннасці. Калі вы абанент МТС ці Life, то SMS з лічбамі 519 ці слова лацініцай blago, далей – прабел і сума, якую рашаеце перадаць. Дабрачынную SMS неабходна адправіць на нумар 553.
Таксама можна пералічыць сродкі на рахунак ДГА “БлагоДарим” у любым аддзяленні пошты ці філіяле банкаў з указаннем прызначэння плацяжу “Дабрачыннае ахвяраванне”. Рэквізіты і справаздачы аб расходаванні сродкаў знахо-дзяцца ў свабодным доступе на сайце аб’яднання – blagodarim.by.
Кантактныя тэлефоны
8-(017)-220-45-19;
8-029-121-26-26(v).
Андрэй ІВАНОЎ, старшыня праўлення.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть