Салдацкай кашай пад мелодыю вальса частаваліся наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН
Благотворительность

Салдацкай кашай пад мелодыю вальса частаваліся наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН

23 лютага тут ушаноўвалі мужчынскую палову. Так жорстка распарадзіўся лёс, што многія юнакі па стану здароўя не змаглі прайсці армейскую службу, узяць у рукі сапраўдную зброю, пазмагацца ў вынослівасці з равеснікамі. Але, нягледзячы ні на што, яны не здаюцца, не лічаць сябе слабымі і бездапаможнымі.


Праводзімыя конкурсы датычыліся вайсковай тэматыкі. Чый рукатворны самалёт акажацца самым пікіруючым і прыгожым, як пастарацца хутчэй за астатніх падрыхтаваць бульбу для абеду ў палявых умовах, і жартоўны – хто першым расправіцца з порцыяй салдацкай кашы? Усе ўдзельнікі праявілі стараннасць і актыўнасць, таму прысутныя згадзіліся з высновай, што перамагла дружба.
Цікавай была музычная частка праграмы, якую наведвальнікі падрыхтавалі сваімі сіламі. Як сапраўдныя кавалеры, хлопцы запрашалі на танец прысутных дам. Прыгожыя рытмы вальса дапамаглі маладым людзям хоць часова забыцца пра некаторыя абмежаванні сваіх магчымасцей. У святочны вечар яны адчувалі сябе ўпэўненымі, моцнымі духам і здаровымі.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть