Благотворительность

ШАНЦ на выздараўленне

давайце разам падорым 3-гадоваму Дзіме КАНАНОВІЧУ з Манасеева. Летась у хлопчыка дыягнаставалі нейрабластому – злаякасную пухліну ў жываце.

2

– Дзімка рос цікаўным і жвавым, нічым не адрозніваўся ад сваіх равеснікаў, – расказаў тата Васіль Аляксандравіч. – А ў верасні стаў плакаць па начах, прычым, раптоўна і моцна. З жонкай Вольгай спачатку думалі, што сынок дзесьці спалохаўся. Аднак неўзабаве патэлефанавалі з дзіцячага садка, сказаўшы, што Дзіма плача і днём. Звярнуліся на ФАП у Рэдзігерава, затым паехалі ў Лунінец. Падчас даследаванняў выявілі пухліну, а канчатковы дыягназ пацвердзілі ў Бараўлянах. І пачалася наша барацьба за жыццё сына. Як хочацца, каб яна стала пераможнай!

Па словах бацькоў, Дзіма прайшоў ужо шэсць блокаў хіміятэрапіі. Пасля першага ачысціўся касцявы мозг, які закранула новаўтварэнне. Паколькі Канановічы выхоўваюць яшчэ дачушку Мілану (дзяўчынцы споўнілася толькі паўгода), з хлопчыкам на лячэнні знаходзіліся то мама, то тата. Нягледзячы на ўсе пакуты, у бальніцы Дзімка не сумаваў: падаць духам не дазвалялі шматлікія госці – клоўны, сама-дзейныя артысты. А яшчэ ў Бараўлянах хлопчыку вельмі спадабаўся цудоўны гульнявы пакой, у якім з цацак аддаваў перавагу машынкам і палюбіў катацца на веласіпедзе.

Аднак, на ўсе захапленні Дзіме патрэбны сілы. Праўда, адкуль ім узяцца, калі страшная хвароба ніяк не хоча адпускаць… Ужо двойчы Канановічы былі ў нацыянальным навукова-практычным цэнтры дзіцячай гематалогіі, анкалогіі і імуналогіі імя Дзмітрыя Рагачова ў Маскве. З аплатай паездак і здачы аналізаў сям’і дапамог Міжнародны дабрачынны фонд “Шанц”. Ра-сійскія спецыялісты прапанавалі нашаму юнаму земляку новае лячэнне. Дзімку чакаюць у Маскве 16 сакавіка, а да гэтай даты бацькам трэба сабраць 16 тысяч долараў ЗША – сума, непад’ёмная для вяскоўцаў. Вольга Уладзіміраўна знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, а Васіль Аляксандравіч з-за хваробы сына быў вымушаны звольніцца з прыватнага сельгаспрадпрыемства “Рэдзігерава-Агра”, дзе працаваў трактарыстам-машыністам.

Зараз Дзімка Канановіч знахо-дзіцца дома. Два разы на тыдзень ён здае кроў, каб урачы кантралявалі ўзровень трамбацытаў, лейкацытаў і гемаглабіну. Гуляе з сястрычкай і сваімі цацкамі. Вельмі любіць дранікі і мандарыны. І не хавае шчырай надзеі на сваё выздараўленне! Давайце разам ажыццявім яго мару! Дабрачынны рахунак для ахвяраванняў адкрыты ў ААТ “АСБ “Беларусбанк” у ад-дзяленні 119/100 ЦБП №119 філіяла №121 (адрас: аг. Рэдзігерава, вул. Цэнтральная, 30/3), код 854, транзітны рахунак (у беларускіх рублях) 3819382100600. Атрымальнік – Васіль Аляксандравіч Канановіч, назначэнне плацяжу – на лячэнне сына Дзмітрыя Васільевіча Канановіча. Тэлефон для даведак 8-029-980-40-09. Спецыяльная скрыня для збору грашовых сродкаў устаноўлена і ў рэдакцыі “ЛН”: г. Лунінец, пл. Леніна, 12.  Калі ласка, адгукніцеся сэрцам і дапамажыце Дзіме!

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть