Благотворительность

Святло ёлачных агеньчыкаў,

сагрэтае ўвагай і падарункамі.

У сапраўдную казку напярэдадні Новага года трапілі выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра з дзіцячым прытулкам.
Завітаўшыя да іх Снягурка і Дзед Мароз так захапілі дзетвару, што яны нават не заўважылі, як апынуліся ў ёй. Цікавае вандраванне па гульнях і конкурсах з Бабай Ягой, лукавым Чорцікам, пяшчотнымі катамі Мурзікам і Дашай, хітрым Воўкам і вясёлымі Клоўнамі непрыкметна зацягнулі дзетак у свет весялосці і прыгод, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Разам з чароўнымі казачнымі героямі яны вадзілі вакол ёлкі карагоды, спявалі, танцавалі, разгадвалі загадкі…
Падрыхтавалі свята ў рамках праекта «Вы не забыты!» супрацоўнікі і пастаянныя наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Лунінецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” разам з валанцёрамі Яз-вінскага СДК пад кіраў-ніцтвам дырэктара Жанны Лапацінай. Паклапаціліся арганізатары і пра падарункі. Ветэраны працы ўручылі выхаванцам цёплыя рэчы і абутак, а прадстаўнікі ад культуры – школьныя прыналежнасці і цукеркі. Цёплым было і развітанне. Дзеці шчыра дзякавалі гасцям за падоранае свята. Яны ж, у сваю чаргу, віншавалі іх з наступаючым Новым годам, жадалі шчасця, здароўя, дабрабыту і абавязкова – каб збываліся мары!
Святлана ФІЛІНОВІЧ, загадчыца аддзялення.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть