Благотворительность

У школу — з дабрачынцамі

красный крестРаённая арганізацыя Чырвонага Крыжа прымае актыўны ўдзел у акцыі “Школа для ўсіх, школа для кожнага”.

У яе рамках арганізаваны збор школьнага адзення, абутку, спартыўных і пісьмовых прыналежнасцяў, а таксама вучэбных дапаможнікаў. Ён праводзіцца на гарадскім рынку па выхадных, а таксама штодзённа ў раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа па адрасе: г. Лунінец, вул. 50 год Кастрычніка, 4.

«Сабраныя тавары будуць размяркоўвацца сярод хлопчыкаў і дзяўчынак з мнагадзетных і маламаёмных сем’яў, дзяцей-сірот і з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама сем’яў перасяленцаў з Украіны, калі яны знаходзяцца ў складаным матэрыяльным становішчы, — паведаміла в.а. старшыні раённай арганізацыі Надзея Ігнаткевіч. — Амаль у кожнай сям’і знойдзецца нешта непатрэбнае са школьнай экіпіроўкі: дзеці вырастаюць і часта вельмі добрыя рэчы становяцца для іх малымі. Не выкідайце іх, прынясіце ў Чырвоны Крыж. Абавязкова перададзім тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Першы дзень новага навучальнага года ўжо не за гарамі. Нашым агульным клопатам павінна стаць тое, каб для кожнага дзіцяці ён быў сапраўдным святам. Не толькі бацькі, але і ўсе мы, дарослыя, можам паклапаціцца, каб літаральна ўсё хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў школу ў добрым настроі, з усімі неабходнымі для паспяховай вучобы прыналежнасцямі».

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть