Благотворительность

Вочы ззяюць шчасліва!

роддом

У радзільнае аддзяленне УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” на Пакрову Багародзіцы з усмешкамі і падарункамі спяшаліся не толькі шчаслівыя маладыя бацькі, але і загадчыца аддзела ЗАГС райвыканкама Святлана Яроцкая разам з в.а. першага сакратара райкама БРСМ Ігарам Гаргуном.

Пачуць словы віншаванняў сабраліся шчаслівыя жанчыны. У адной з іх — Марыны Гардзюк, менавіта ў гэты дзень, на свет паявілася малышка.

—    Нараджэнне новага чалавека — падзея значная не толькі для адной канкрэтнай сям’і, але і для ўсяго горада ў цэлым, — адзначыла Святлана Уладзіміраўна.

Пад апладысменты маладым мамам яна ўручыла падарункі і падрыхтаваныя пасведчанні. 3 гэтага моманту Іван Голдзін, Амалія Яраховіч, Ксенія Ганчарова, Анастасія Барэцкая, Паліна Насковіч і Мацвей Канапацкі — паўнапраўныя грамадзяне Беларусі.

Госці падзякавалі зямлячкам за тое, што яны паляпшаюць дэмаграфічную сітуацыю Лунінеччыны, пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, а таксама вярнуцца ў раддом яшчэ не раз.

—    За клопатамі зусім забыла пра свята, таму віншаванне стала для мяне прыемным сюрпрызам, — падзялілася ўражаннямі Галіна Канапацкая (на здымку).

Без макіяжу і ўбранняў матулі ззялі незвычайнай жаночай прыгажосцю: яны — шчаслівыя! Яны сталі мамамі!

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть