Благотворительность

Захоўваць аптымізм і веру

общество инвалидовАб добрай традыцыі ўшаноўваць людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, якія здолелі перамагчы сваю хваробу і дасягнуць поспехаў у розных відах дзейнасці, расказала дырэктар Лунінецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тамара Патурай:

— У раёне пражывае 2966 ча­лавек, якія маюць інваліднасць: I групы — 645, II — 1380, III — 941. У 77-мі захворванне звязана з аварыяй на ЧАЭС. У нашым цэнтры стаяць на ўліку 251 падапечны.

Нягледзячы на складаныя абставіны жыцця, гэтыя людзі знаходзяць сілы быць мудрымі, шчодрымі, годнымі павагі. Не чакаючы асаблівых адносін, яны на роўных з іншымі працуюць на прадпрыемствах, асвойваюць новыя тэхналогіі, займаюцца творчасцю. Любыя іх ініцыятывы заўсёды знаходзяць падтрымку ў раённых улад у асобах намесніка райвыканкама Анатоля Захаркевіча і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлі Аксёнавай.

У многіх дрэннае здароўе не абмяжоўвае здольнасці і талент. З гэтай мэтай у цэнтры функцыянуе аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Тут пра­цуюць псіхолагі, урачы, педагогі, лагапеды. Дзейнічае комплексная сістэма сацыяльнай і псіхалагічнай адаптацыі да жыцця.

Традыцыйна да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь ладзіліся святочныя мерапрыемствы. Абласное свята творчасці «Павер у сябе!» прайшло ў Брэсцкім ДК прафсаюзаў. Яго ўдзельнікамі і гледачамі сталі і нашы выхаванцы. Праграма яшчэ раз нагадала ўсім пра людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Са свайго боку інваліды яшчэ раз паказалі, што ў іх творчасці сапраўды ёсць чаму павучыцца.

— Маладыя інваліды са шматлікімі псіхафізічнымі парушэннямі займаюцца ў творчых гуртках «Пацеркі», «Рукадзельніца», «Чароўная саломка», «Мастацкая майстэрня», «Раслінаводства», «Дамаводства», «Малюем разам», «Фантазіі з нітак», «Літаратурны», — дапоўніла кіраўніка загадчыца аддзялення Таццяна Дырда. — Наш раён на фестывалі прадстаўлялі 11 маладых людзей. Усе работы адзначаны дыпломамі розных узроўняў. Запамінальнай атрымалася святоч­ная канцэртная праграма. Некаторыя ўдзельнікі на вялікай сцэне раскрылі свае таленты ўпершыню. Не дзеля прызнання. Яны проста выканалі свае любімыя танцы, песні і вершы.

Марына АРЭШКА



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть