Общество

БОГ ТРОЙЦУ ЛЮБІЦЬ…

Апошні тыдзень зімы парадаваў сапраўды веснавымі падарункамі, якія шчодра ўручалі жыхарам краю захопленыя музычнай творчасцю педагогі і навучэнцы Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў.
Якой асалодай зноў было чуць спевы Наталлі Мурко, непараўнальнай знешняй і ўнутранай прыгажосці лунінчанкі! У суправаджэнні народнага аркестра народных інструментаў Лунінецкага гарадскога Дома культуры яна выступіла на РУВП “Граніт” з канцэртам, прысвечаным святу мужчын. Лунінецкую спявачку і яе калег шчыра віталі не толькі мікашэвіцкія працаўнікі, але і юныя жыхары Лунінца. З другім заслужаным калектывам – узорным аркестрам народных інструментаў Лунінецкай ДШМ – Наталля Іванаўна выступіла ў СШ №2 райцэнтра. Потым гэты ж цудоўны канцэрт класічнай, народнай і сучаснай музыкі быў паўтораны на сцэне Лунінецкага ГДК.
Гэта было самае адказнае выступленне – аркестр пацвярджаў ганаровае званне. Як адзначылі спецыялісты ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, творчае выпрабаванне было вытрымана “з запасам”. На такім жа высокім узроўні прадэманстравалі веды і ўменні, набытыя ў Лунінецкай ДШМ, яшчэ два ўзорныя ансамблі школы: камернай музыкі – “Канцэрціна” і струнны – “Менестрэль”.
Сустрэчы з таленавітымі людзьмі, што служаць Яе Вялікасці Музыцы, у нашым раёне нібыта наблізілі вясну…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть