Общество
Боксы для тэхнікі
Падыходзіць да завяршэння будаўніцтва сучаснага гаража для аўтамабіляў Мікашэвіцкага лясніцтва.
Аб’ект, узвядзеннем якога займаюцца спецыялісты ПМК-7, разлічаны на сем месцаў і будзе забяспечаны ўсім неабходным для абслугоўвання тэхнікі. Акрамя таго, у новабудоўлі плануецца абсталяваць бытавы пакой.