Общество

БРАТЫ – АПОРА КАЛЕКТЫВУ

На нарыхтоўцы кармоў лепшымі механізатарамі гаспадаркі прызнаны Сяргей і Іван Гушчэні. 
Першы касіў травы на трактары “Ягуар”, другі – на           К-700 займаўся трамбоўкай. Родныя браты – істотная падтрымка кааператыву. Добрым прыкладам у працы з’яўляецца і вадзіцель Мікалай Шчатко. Яго калега Віктар Курак, нягледзячы на маладосць, таксама паказвае годныя вынікі. Дзякуючы стараннасці ўдзельнікаў кампаніі па нарыхтоўцы кармоў, у гаспадарцы закладзена 9 траншэй, нарыхтавана 8668 тон сіласу, 5689 тон сенажу. Працаўнікі фермаў заспакоены – жывёла ў халодную зіму не будзе галоднай.          
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”.
ЛАЎРЭАТ
У Баранавічах прайшоў фестываль паэзіі і музыкі, арганізаваны аддзяленнем чыгункі да 150-гадовага юбілею.
Канкурсанты спаборнічалі ў дзвюх намінацыях: “Беларуская сталёвая магістраль” і “Цудоўны гумар беларускі”. Гумарэскі нашага земляка Максіма Казуна “Каму смех…” і “Чортаў пацалунак” выклікалі ўсеагульнае адабрэнне. У выніку – заслужанае трэцяе месца, дыплом і падарунак.                      
Міхась АРЭШКА. г. Лунінец.
“ЧАЛАВЕК З БЕЛЫМ КІЁЧКАМ”
Такую акцыю з 15 кастрычніка па 15 лістапада   на тэрыторыі вобласці праводзіць “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.
Яе мэта – стварэнне безбар’ернага асяродку для фізічна аслабленых асоб, прыцягненне ўвагі грамад-скасці да праблем інвалідаў па зроку. У ходзе месячніка будзе актывізавана тлумачальная работа з работнікамі грамадскага транспарту, гандлю, сферы паслуг аб асаблівасцях абслугоўвання тых, хто не бачыць. Пройдуць лекцыі і гутаркі па абмену вопытам і спецыфічнымі навыкамі ў жыцці сляпых людзей.

АПОШНІ ТЭРМІН 
уплаты зямельнага падатку і на нерухомасць,
а таксама арэнднай платы за ўчасткі заканчваецца 15 лістапада 2012 года.
У выпадку няўплаты ў вызначаны тэрмін, падаткі будуць спагнаны ў судовым парадку. Акрамя гэтага, плацельшчыку давядзецца заплаціць 15 працэнтаў ад сумы падатку, але не менш адной базавай велічыні. 
Заплаціце падаткі своечасова!
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне 2-28-41. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть