Общество

Бульба на экспарт – толькі з сертыфікатам

Россельгаснаглядам выяўляюцца выпадкі вывазу з Рэспублікі Беларусь падкаранціннай прадукцыі з высокай фітасанітарнай рызыкай без суправаджэння фітасанітарных сертыфікатаў.

Нагадваем, што ўвоз у Расійскую Федэрацыю фруктаў, агародніны, бульбы на харчовыя і тэхнічныя мэты ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці дакумента, які засведчвае адпаведнасць прадукцыі патрабаванням РФ у галіне каранціну раслін, і выдаецца ўпаўнаважаным органам краіны-экспарцёра.

На кожнай упакоўцы пладоў і агародніны павінна быць маркіроўка, утрымліваючая інфармацыю аб назве прадукцыі, краіне яе паходжання, аб экспарцёры ці рээкспарцёры. Плады і агародніна павінны знаходзіцца ў першапачатковай упакоўцы да завяршэння працэдуры дзяржаўнага каранціннага фітасанітарнага кантролю. Прымесь глебы ў бульбе і іншай клубне- ці карэня-плоднай агародніне не павінна перавышаць 1 працэнт ад вагі прадукцыі. Калі ва ўзоры прадукцыі выяўляюцца каранцінныя арганізмы, уся партыя належыць абеззаражванню, а ў выпадку немагчымасці яго правядзення, вяртанню ці знішчэнню.

Для атрымання фітасанітарнага сертыфіката на падкаранцінную прадукцыю, закупленую ў насельніцтва, неабходна прад’явіць закупачную ведамасць і даведкі сельвыканкамаў аб вырашчанай прадукцыі на прысядзібным участку ў канкрэтным населеным пункце.

Пры незахаванні каранцінных патрабаванняў фітасанітарныя сертыфікаты выдавацца не будуць.

Віктар КРАЎЧАНКА, галоўны аграном-дзяржінспектар раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть