Бягучы рамонт пад’ездаў — за кошт жыхароў
Общество

Бягучы рамонт пад’ездаў — за кошт жыхароў

подъезд домаМногія пад’езды і месцы агульнага карыстання зачакаліся рамонту. Іншыя, асабліва ў старых дамах і маласямейках, выглядаюць так, быцца падвергліся нападам вандалаў. Не дапамагаюць захаваць парадак і ўваходныя металічныя дзверы з запорна-перагаворнымі прыстасаваннямі. Зрэшты, гэта і нядзіўна, бо такі крок прывёў да аўтаматычнага ўкаранення ў душы жыхароў пачуцця гаспадара. Магчыма, для таго, каб месцы агульнага карыстання больш цаніліся, неабходна, каб ў навядзенні парадку юыла ўнесена часцінка працы кожнага жыхара дома. Аб гэтым вядзем размову з намеснікам  старшыні райвыканкама Русланам ХОМІЧАМ:

— Цяпер рамонт пад’ездаў, за выключэннем тэхнічных памяшканняў, будзе весціся цалкам за кошт жыхароў. Адпаведная пастанова Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь №12 уступіла ў сілу з 16 ліпеня 2014 года. Раней увесь бягучы рамонт праводзіўся за кошт бюджэтных сродкаў. Зразумела, іх не хапала, таму арганізацыі ЖКГ прыцягвалі грошы насельніцтва. На сходах прымалася рашэнне аб куплі фарбы, а камунальнікі за кошт бюджэтных сродкаў рабілі рамонт.

— Якія віды работ прадугледжвае бягучы рамонт?

— Згодна з пастановай, жыхары шматпавярховак павінны будуць аплачваць усе адцзелачныя работы, такія, як расшыўка швоў, задзелка выбоін, расколін, асобных участкаў сцен пад’ездаў, аднаўленне тынкоўкі і абліцоўкі сцен і столі, выраўніванне іх, аднаўленне і ўмацаванне ляпных дэкаратыўных дэталяў, работы па рамонце або замене пакрыццяў падлогі. За кошт сродкаў жыхароў будуць рабіцца ўсе віды малярных работ у пад’ездах, у тым ліку афарбоўка сцен, столі, вокнаў і дзвярэй, трубаправодаў, ацяпляльных прыбораў, элементаў смеццеправодаў, паштовых скрынак, рашотак, поручняў. Заканадаўча ўстаноўлена, што рамонт печаў і комінаў у дамах з пячным ацяпленнем таксама праводзіцца за кошт жыхароў.

— Наўрад ці на такіх умовах жыхары самастойна будуць ініцыіраваць рамонт пад’ездаў. Не думаеце, што сітуацыя пагоршыцца?

— З ініцыятывай арганізацыі рамонту могуць выступіць і работнікі ЖЭС на падставе вынікаў агляду жыллёвага фонду. Тэх-налогія прыёму рашэння аб яго правядзенні наступная: прадстаўнікі ЖЭС назначаюць сход з жыхарамі або робяць пакватэрнае апытанне, абмяркоўваюць віды і аб’ёмы работ. Для таго, каб скласці каштарыс і прыступіць да рамонту, дастаткова згоды большасці ўласнікаў і наймальнікаў. Наступны этап — складанне дагавора. Але аплачваць работы павінны ўсе: у «жыроўцы» з’явіцца дадатковая графа выдаткаў. Прычым, выніковая сума не будзе дзяліцца роўнымі долямі паміж кватэрамі, як гэта практыкавалася раней. Аплата за рамонт пад’ездаў устанаўліваецца прапарцыянальна займаемай плошчы. Гэта замацавана Пастановай Савета Міністраў №571 ад 12.06. 2014 г.: чым большая плошча вашай кватэры — тым большая сума бярэцца за рамонт пад’езда.

— Колькі будуць каштаваць такія работы?

— У сярэднім стандартны рамонт пад’езда 9-павярховага дома абыходзіцца ў 2030 мільёнаў рублёў. Гэта ў асноўным малярна-тынковачныя работы.

— Гэта немалыя грошы. А што, калі адным узносам гаспадар не зможа аплаціць такую суму або наогул адмовіцца ўносіць сродкі?

— Аплата робіцца праз «жыроўку». Прадугледжана растэрміноўка да 6 месяцаў. Плаціць будуць нават тыя, хто не даваў згоды, калі рашэннем большасці жыхароў рамонт усё ж зроблены. У адпаведнасці з артыкулам 166 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, удзельнік сумеснага домаўладання абавязаны несці расходы па бягучым рамонце агульнай маёмасці прапарцыянальна яго долі ў праве агульнай уласнасці на гэту маёмасць, гэта значыць, прапарцыянальна плошчы кватэры.

— А якія віды работ па бягучым рамонце будуць фінансавацца з мясцовага бюджэту?

— Рамонт падмуркаў і сцен падвальных памяшканняў, сцен дамоў, перакрыццяў, дахаў, аконных і дзвярных запаўненняў і празрыстых канструкцый, перагародак, падлогі. Таксама не закране жыхароў аднаўленне балконаў, ганка, парасонаў, казыркоў над уваходамі ў пад’езды, унутраная аддзелка тэхнічных памяшканняў, вонкавая — фасадаў, усе віды сантэхнічных і электратэхнічных работ за выключэннем тых, што вядуцца ў кватэрах. Тое ж датычыць і сістэмы ацяплення, у тым ліку і рамонту трубаправодаў, радыятараў, калі, вядома, яны не зламаліся ад таго, што на іх станавіліся, каб павесіць карніз або шторы. Усе работы па вентыляцыі, па га-рачым і халодным водазабеспячэнні да першага вентыля ў кватэры, па водаадвядзенню (каналізацыі) — клопат камунальнікаў. Падрабязна з пералікам работ па бягучым рамонце і тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў можна азнаёміцца ў КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ”.

— Трэба спадзявацца, што, адрамантаваўшы пад’езды за свой кошт, жыхары пачнуць больш беражліва ставіцца да парадку на лесвічных клетках.

— Безумоўна. А ўсё таму, што гэты парадак яны створаць самі. На жаль, часта пад’езды ў новых дамах выглядаюць больш неахайна, чым тыя, дзе рамонт быў зроблены шмат год таму. У сувязі з гэтым зноў жа хочацца падкрэсліць, што чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць.

Гутарыла Алена ДАНІЛОВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть