Общество

Бяспека і здароўе новага пакалення

28 красавіка абвешчаны Сусветным днём аховы працы. Сёлета яго тэматыка – “Ахова працы: маладыя работнікі асабліва ўразлівыя”.

Права на бяспечную і здаровую працу маюць грамадзяне ўсіх узростаў. Маладых работнікаў (ва ўзросце ад 15 да 24 год) у свеце налічваецца 541 мільён. Гэта – больш за 15 працэнтаў усёй працоўнай сілы. У Рэспубліцы Беларусь іх 262 тысячы або 7,5 працэнта ад занятых у эканоміцы. Узровень вытворчага траўматызму ў свеце сярод іх на 40 працэнтаў вышэй, чым сярод работнікаў старэйшых за 25 год.

Нават атрымаўшы добрую прафесійную падрыхтоўку, маладыя працаўнікі не маюць неабходных навыкаў і вопыту для бяспечнага выканання работ і найбольш рызыкуюць атрымаць вытворчую траўму. Летась у нашай краіне на вы-творчасці загінулі 6 чалавек ва ўзросце да 24 год, цяжкія траўмы атрымалі 51.

Аналіз звестак аб умовах іх працы, якасці ведаў па ахове працы ў пачатку дзейнасці, арганізацыі працоўных месцаў дазваляе аператыўна рэагаваць на перадумовы ўзнікнення няшчасных выпадкаў на вы-творчасці і прадпрымаць неабходныя папераджальныя меры па іх не дапушчэнню. На аснове гэтага, ва ўзаемадзеянні з наймальнікамі і прафсаюзамі, прымаюцца неабходныя меры па своечасовай прафілактыцы парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Прапагандысцкую работу з будучымі маладымі працаўнікамі спецыялісты нашага аддзела пачынаюць загадзя, сустракаючыся з выпускнікамі школ. Так, летась на Брэстчыне праведзена больш за 350 выступленняў перад 6,7 тысячы навучэнцаў па працоўным заканадаўстве і аб ахове працы. У пачатку працоўнай дзейнасці маладыя работнікі перад допускам да самастойнай працы ў абавязковым парадку праходзяць навучанне, інструктажы і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, стажыроўку пад кіраўніцтвам дасведчанага настаўніка.

Дзякуючы рабоце, праведзенай сумесна з іншымі органамі нагляду і прафсаюзамі, за апошнія тры гады няшчасных выпадкаў з маладымі рабочымі і ўдзельнікамі студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі вобласці не зарэгістравана.

Уладзімір АНДРЫКЕВІЧ, галоўны дзяржаўны інспектар працы Пінскага міжрайаддзела.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть