Общество

ЧЫГУНКА – НЕ ДЛЯ ПРАГУЛАК

Нават калі часова і сталі пешаходам на сталёвых магістралях, памятайце: хаджэнне па пуцях заўсёды звязана з рызыкай і небяспекай для жыцця.
Калі пераходзіце чыгунку і бачыце цягнік, што набліжаецца, дакладна не зможаце вызначыць, па якому пуці ён бу-дзе ісці. У спадзяванні на манеўр можаце аказацца прама пад коламі… Таксама нярэдкія выпадкі траўматызму людзей, якія ідуць уздоўж пуці ці ў каляі.
Моладзь любіць слухаць музыку, і пры пераходзе пуці многія не здымаюць навушнікаў. Яны нават не чуюць гудкоў цягніка, а глядацкая ўвага засяроджана на тым, як зручней перайсці рэйкі. У такім выпадку няварта чакаць чагосьці добрага… Калі даводзіцца перасякаць пераезд, уважліва сачыце за сігналамі, што падаюць тэхнічныя сродкі, пераканайцеся, што не бачыце цягніка, які набліжаецца.
На падставе часткі 5 артыкула 18.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь начальнікі станцыі, вакзалаў і іх намеснікі маюць паўнамоцтвы складаць пратаколы за праход грамадзян па чыгуначных пуцях ці знаходжанне на іх у не вызначаных для гэтага месцах. Адміністрацыйнае правапарушэнне цягне за сабой штраф у памеры да дзвюх базавых велічынь.
Пераканаўча просім захоўваць правілы бяспекі на чыгуначным транспарце. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Юлія КРЫЎКО, інжынер па ахове працы чыгуначнай станцыі Лунінец.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть