Общество

ЧЫМ ПАРАДУЮЦЬ “ДАЖЫНКІ-2011”?

У арганізацыі гандлёвага абслугоўвання абласнога фестывалю-кірмашы ў Бярозе возьмуць удзел арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання, прамысловыя прадпрыемствы абласнога цэнтра, г. Пінска і 10 раёнаў Брэстчыны.

Палутаракіламетровыя гандлёвыя рады больш як са 160 павільёнаў і палатак будуць размешчаны на вуліцах Леніна і Савецкая. Плануецца, што ў бліжэйшыя выхадныя тут жа будзе арганізавана работа выязных сезонных кафэ на 3700 пасадачных месцаў. Самы запатрабаваны пакупнік зможа набыць харчовыя і прамысловыя тавары на ўласны густ і ацаніць якасць прадукцыі лепшых прадпрыемстваў грамадскага харчавання.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть