Лісты ў "ЛН"МикашевичиНовости районаОбщество

Чытачы выказваюць удзячнасць медыцынскім работнікам Лунінеччыны

Чытачы «Лунінецкіх навін» выказваюць удзячнасць медыцынскім работнікам Лунінеччыны

Выказваем шчырую ўдзячнасць урачу-педыятру Валянціне Фёдараўне БУРМАНКОВАЙ за старанні і высокі прафесіяналізм, дабрыню сэрца і вялікае майстэрства. Лячыць людзей заўсёды няпроста, а дзетак – тым больш. Вы – цудоўны спецыяліст, у якога ўсё атрымліваецца на выдатна! Ад душы жадаем моцнага здароўя, даўгалецця ў кар’еры, поспехаў у справах. Няхай удача заўсёды будзе побач з вамі.

А яшчэ цёплыя словы адрасуем усім работнікам педыятрычнага аддзялення раённай бальніцы. Дзякуй, дарагія, нізкі паклон!

З павагай – сям’я Коўка. г. Лунінец.

___________________________

Выказваю шчырую ўдзячнасць медыцынскім работнікам Лахвенскай бальніцы Ларысе Мікалаеўне ДЗЕНІСЕНЯ і Валянціне Антонаўне МАКСІМОВІЧ за хуткую і своечасовую дапамогу, а таксама загадчыку неўралагічнага аддзялення Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы Андрэю Сяргеевічу ЯРМАЦУ і яго калегам за дыягностыку, правільную пастаноўку дыягназу і назначанае лячэнне.Дай вам Бог здароўя і доўгіх гадоў жыцця!

З павагай – Ніна Фёдараўна ШЭЎЧЫК. аг. Любань.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть