Цягне дымам з Украіны
Общество

Цягне дымам з Украіны

лесной пожарУчарашнюю раніцу Лунінец сустрэў пад покрывам дыму.

Пра тое, што сітуацыя на Лунінеччыне застаецца дастаткова трывожнай у сэнсе пажарнай небяспекі, сёння абмяркоўваецца паўсюдна. Таму патрабаванне да кожнага з жыхароў раёна захоўваць простыя і неабходныя меры перасцярогі застаецца актуальным.

Як адзначыў начальник раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Арашкевіч, становішча з пажарамі на Лунінеччыне знаходзіцца пад кантролем. За мінулы тыдзень не зарэгістравана узгаранняў у жылых дамах і на сядзібах. Аднак адбылося 12 пажараў у экасістэмах. Усе яны ліквідаваны. Вогнеборцы змаглі лакалізаваць і найбольш буйное ўзгаранне на землях ПУСП “Рэдзігерава-Агра”. Пажар успыхнуў позна вечарам 24 жніўня на масівах, размешчаных за ракой Лань. У агульнай складанасці агнём было ахоплена каля 10 гектараў плошчы.

Што датычыць дымавога смогу над горадам і некаторымі населенымі пунктамі раёна, то яны не звязаны з пажарамі на Лунінеччыне. Не вельмі рухомыя слаі атмасферы перашкаджаюць рассейванню дыму, які ідзе з боку Столінскага раёна і Украіны. І калі ў Столінскім раёне на барацьбу з вогненай стыхіяй кінуты пажарныя і тэхніка з 4-ох раёнаў вобласці і ачагі ўзгаранняў паспяхова ліквідуюцца, то ў суседняй краіне сітуацыя выйшла з-пад кантролю.

Мікалай Арашкевіч заклікаў і надалей быць пільнымі і асцярожнымі ў абыходжанні з агнём: сіноптыкі пакуль не прагназуюць карэнных змен у надвор’і.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть