Цяпло матуліных сэрцаў
Общество

Цяпло матуліных сэрцаў

мамы на молочномНа ААТ “Лунінецкі малочны завод” стала добрай традыцыяй праводзіць урачыстыя сходы з нагоды розных святаў. Па-асабліваму пяшчотна і цёпла было ў актавай зале прадпрыемства ў панядзелак: у гонар Дня маці і праваслаўнага Пакрова Прасвятой Багародзіцы тут падрыхтавалі цудоўны канцэрт.

Сказаць, што праграма была па-дамашняму цёплай і кранаючай – нічога не сказаць. Арганізатары паклапаціліся пра тое, каб жанчыны прадпрыемства атрымалі зарад натхнення ад запальваючых танцаў у выкананні дуэта Веранікі Ляпко і Святаслава Чыжыка, пусцілі слязінку пасля песень Ніны Ерамяевіч і Сашы Пташаца, панастальгіравалі разам з Максімам Перапёлкіным і Тамарай Федасеевай, усміхнуліся пасля баек Леаніда Хоцына і падтрымалі бурнымі апладысментамі Насцю Бярозка і Віку Савіч.

Не шкадавалі добрых слоў у адрас матуль намеснік дырэктара па ідэалагічнай і кадравай рабоце Ларыса Карпец і старшыня прафкама Ірына Цяльпук. Настаяцель царквы ў гонар іконы Багародзіцы “Взыскание погибших” іерэй Сергій Крышталь нагадаў пра тое, што акрамя цудоўных двух святаў 14 кастрычніка адзначаецца і дзень Рамана-сладкапеўца і пажадаў, “каб усе матулі спявалі, няхай нават у душы, каб усе матулі радаваліся”.

І нейкая благадаць разам з цяплом матуліных сэрцаў запаланіла залу ў той дзень. Жанчыны радаваліся і плакалі ад задавальнення, прымалі падарункі і дарылі ў адказ віншаванні… А потым – з асалодай спрабавалі смачныя торты з чаем і размаўлялі аб простым матуліным шчасці.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть