Общество

ЦЯПЛОМ ВУЧЭННЯ І НАДЗЕІ НАС ЗОРКА ШЧАСЦЯ ШЧЫРА ГРЭЕ!

…З добрай усмешкай успамінаюцца вузкія калідоры роднай навучальнай установы, па якіх спяшаліся на кожны ўрок з вялікім жаданнем. Ляцелі хвіліны, дні, гады, і здавалася, што “каменныя сцежкі” становяцца ўсё больш шырокімі, пракладваючы маршрут да светлай будучыні. А сёння захацелася зноў сесці за парту і пачуць родныя галасы настаўнікаў… Якой была, стала і будзе Мікашэвіцкая гімназія імя У.І. Нядзведскага, расказвае дырэктар Сяргей Пятровіч ВЫСОЦКІ:

– За 10 год існавання сфарміраваліся пэўная філасофія і традыцыі навучальнай установы. Доўгі час вялі работу над прысваеннем гімназіі імя таленавітага земляка. Як бачыце, плён ёсць. Значным для нас стаў і той факт, што чатыры гады таму камісія Дэпартамента кантроля якасці ведаў паспяхова правяла акрэдытацыю гімназіі. Пацвярджэннем статуса – сертыфікат, выданы Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

З гонарам гаворым аб 2003-ім і 2005-ым гадах, калі працэнт паступлення гімназістаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы склаў 100 працэнтаў. Успамінаючы былых вучняў, хочацца адзначыць Таццяну Шэўчык – цяперашнюю выкладчыцу Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Юлію Ефімовіч, якая сёння працуе ў гімназіі. З гонарам гаворым пра Мікалая Рыжалоўскага – пасля атрымання педагагічнай адукацыі ён працягнуў навучанне ў рымскім універсітэце “La Sapienza”.  

– Падзяліцеся марамі і планамі на будучае.

– Пакуль існуе праблема захавання ў гімназіі другой замежнай мовы – нямецкай. Зараз яна вывучаецца на факультатывах, што абумоўлена часовымі рамкамі вучэбнага плана. Разам з вучнямі і бацькам будзем вырашаць праблему.
Хацелася б палепшыць матэрыяльную базу, у гэтым годзе плануемп зрабіць рамонт будынка. Будзем працягваць сачыць за агульнай добраўпарадкаванасцю тэрыторыі.

– Ці шмат змянілася з адменай профільнага навучання?

– Цяпер яно называецца накірункамі навучання, і засталося толькі ў 10-11-ых класах. Паглыбленая падрыхтоўка скарацілася да двух год, што даволі мала. Выпраўляем гэта факультатывамі і дадатковымі заняткамі.

– Хто дапамагаў у розныя часы трымацца на хвалях фінансавага дабрабыту?

– Адметную ролю ў жыцці гімназііі адыгрывалі і працягваюць адыгрываць бацькоўскі камітэт і апякунскі савет. Вялікі дзякуй іх старшыням Таццяне Валер’еўне Пайвінай і Васілю Паўлавічу Гушчы, а таксама прадпрыемствам і арганізацыям горада, у тым ліку кіраўніцтву РУПП “Граніт”. Надзейную падтрымку аказвае аддзел адукацыі райвыканкама, які абсталяваў у мінулым годзе новы камп’ютэрны клас. 

Зарабіць “капейку” імкнемся і самі, актыўна займаючыся пазабюджэтнай дзейнасцю. Так, вырошчванне расады кветак для прадпрыемстваў і арганізацый горада дазволіла “пакласці” ў гімназічную скарбонку каля 10 мільёнаў рублёў. Аказваем таксама платныя навучальныя паслугі. Спадзяемся, агульныя старанні і надалей дапамогуць павялічыць фінансавы дабрабыт навучальнай установы!



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть