Общество

“ДА ВЯРШЫНЯЎ МУДРАСЦІ”

змаглі падняцца гледачы святочнай праграмы да Дня пажылых людзей, якая прайшла ў Палацы культуры РУВП “Граніт”.

Асаблівыя словы падзякі ў гэты дзень гучалі 70-гадовым юбілярам – Мікалаю Арлу, Лідзіі Захаркевіч, Любові Пульяновіч, Яўгеніі Тупека, Мікалаю Бяроза і Клаўдзіі Шуставай. Кветкі і падарункі былым калегам уручылі намеснік генеральнага дырэктара РУВП «Граніт» Анатоль Кустрэй і старшыня ветэранскай арганізацыі Уладзімір Старадуб. А потым былі танцавальныя нумары, лірычныя песні і рамансы ад артыстаў Палаца культуры, ансамбля народных інструментаў ДМШ і калектыву “Вандроўнікі” Дварэцкага СДК.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть