Общество

Дабрачынны праект у дзеянні

Напярэдадні пачатку навучальнага года прафсаюзныя арганізацыі АПК традыцыйна праводзяць акцыю «Дзеці ідуць у школу» ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай –  «Прафсаюзы – дзецям».

Старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Вольга Ермалёнак паведаміла, што мэта акцыі – аказаць матэрыяльную падтрымку ў набыцці неабходных тавараў да школы мнагадзетным, няпоўным і малазабяспечаным з ліку членаў прафсаюза. Сёлета райкам накіраваў на гэта 2 тысячы рублёў, адрасатамі сталі 40 сем’яў. Яшчэ прыкладна такую ж суму выдзелілі сваім работнікам прафсаюзныя пярвічкі гаспадарак раёна.

На мінулым тыдні наведалі Багданаўку. Аляксандр Кавалевіч працуе слесарам у дзяржаўным прадпрыемстве “Хваецкае”. У іх з жонкай Таццянай 6 дзяцей. Малодшы Міколка – 5-класнік, вучыцца добра, актыўна ўдзельнічае ў алімпіядным руху. Паўліна – 9-класніца, а Аляксандра сёлета паступіла ў Магілёўскі медыцынскі калеж. Шмат увагі і клопату надаюць у сям’і 16-гадоваму Віталю, які мае інваліднасць з дзяцінства. Старэйшыя Маргарыта і Раман ужо стварылі свае сям’і і парадавалі бацькоў унукамі – Сарай, Глорыяй і Львом.

Аляксандр Аляксандравіч, не сумняваецца, што абвязкова яго нашчадкі працягнуць не толькі традыцыю і стануць мнагадзетнымі, якімі былі яго і жончыны бацькі, але і абавязкова захаваюць імя Аляксандр, якое таксама перадаецца з пакаленння ў пакаленне “ў спадчыну”.

Жывёлавода Васіля Мелюха не засталі дома, бо ў гэты дзень ён накіраваўся ў лес на нарыхтоўку дроў. А вось жонка Надзея займалася дамашнімі клопатамі разам са старэйшай дачкой Веранікай і малодшай Даніэлай. А яшчэ ў сям’і падрастаюць сапраўдныя памочнікі – Аляксандр, Рыгор і Давід. Надзея Васільеўна мае пасведчанні прадаўца і повара, але пакуль не працуе. Усе намаганні накіраваны на дзяцей і дамашнюю гаспадарку. Адных качанят тут больш за 6 дзясяткаў, не лічачы дарослых асобін. А яшчэ – гусі, куры… І ўсё ж, жанчына знаходзіцца ў пошуку працоўнага месца, хаця ў аграгарадку вакансій практычна няма, хіба што ў мясцовым дзяржаўным прадпрыемстве “Хваецкае”. Зараз у сям’і шмат сіл накіравана на рамонт дома, які застаўся ў спадчыну ад бацькоў мужа. Абшылі сайдынгам, у бліжэйшых планах – адрамантаваць грубкі і замяніць падлогу. А яшчэ Надзея Васільеўна марыць пра тое, каб яе дзеці былі здаровымі і шчаслівымі.

Аляксандр Кавалевіч і Надзея Мелюх расказалі пра тое, што яны заўсёды адчуваюць падтрымку з боку дзяржавы. Абедзве сям’і атрымалі ў Лунінцы жыллё. Але самі не збіраюцца туды пераязджаць, лічаць што яны “прыраслі” каранямі да сваёй малой радзімы. А вось дзеці, магчыма, выбяруць іншы шлях…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть