Дапамогі на пахаванне па-новаму
Общество

Дапамогі на пахаванне па-новаму

выплаты

12 ліпеня ўступіў у сілу Закон Рэспублікі  Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб пахаванні”.

Так, згодна з артыкулам 31,  дапамога на пахаванне выплачваецца  за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у выпадку смерці: асобы, на якую на дату смерці або на працягу не менш як 10 год распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, і за яго або ім самім уплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы; пенсіянера, які атрымліваў пенсію са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, у тым ліку прафесійнага пенсійнага страхавання; беспрацоўнага, які быў зарэгістраваны ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама; а таксама дзяцей указаных асоб, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (навучэнцаў – 23-гадовага).

Назначаецца дапамога ў выпадку, калі за ёй звярнуліся не пазней шасці месяцаў з дня смерці чалавека, а ў выпадку доўгага вышуку памерлага – не пазней шасці месяцаў з дня яго пахавання.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №585 зацверджана Палажэнне аб парадку выплат і парадку вяртання расходаў спецыялізаванай арганізацыі. Выплата дапамогі на пахаванне ажыццяўляецца:

— у выпадку смерці пенсіянера, а таксама асоб, на якіх на працягу не менш як 10 год распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне або за яго ці ім самім уплачваліся ўзносы, або іх дзяцей  – органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства пенсіянера ці  такой асобы;

— у выпадку смерці застрахаванага (акрамя застрахаваных, якія ўплачваюць узносы самастойна, або з’яўляюцца  пенсіянерамі) – плацельшчыкам узносаў па апошнім месцы работы памерлага;

— у выпадку смерці дзяцей застрахаванага – плацельшчыкам узносаў па месцы работы аднаго з бацькоў, апекуна, папячыцеля;

— у выпадку смерці застрахаванага з ліку асоб, якія ўплачваюць узносы самастойна або яго дзяцей – органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства на падставе даручэння на выплату дапамогі на пахаванне, выдадзенага органам Фонду па месцы пастаноўкі застрахаванага на ўлік у якасці плацельшчыка ўзносаў;

— у выпадку смерці беспрацоўнага або яго дзяцей – па месцы рэгістрацыі беспрацоўнага.

Для атрымання дапамогі на пахаванне неабходна прадаставіць наступныя дакументы: заяву; пашпарт або іншы дакумент, пацвярджаючы асобу заяўляльніка; даведку аб смерці – калі смерць зарэгістравана на тэрыторыі нашай краіны ці пасведчанне аб смерці, калі смерць зарэгістравана за межамі Рэспублікі Беларусь; даведку аб тым, што памерлы ва ўзросце ад 18 да 23 год на дзень смерці з’яўляўся навучэнцам або выхаванцам установы адукацыі.

Дапамога на пахаванне выплачваецца ў памеры сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці, а ў выпадку смерці інваліда Вялікай Айчыннай  вайны ці асобы, атрымліваючай пенсію за асаблівыя заслугі перад рэспублікай, – у памеры двухмесячнай сумы назначанай яму пенсіі, але не менш за сярэднюю заработную плату работнікаў у краіне за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці.

У выпадку смерці асобы, за якую не ўплачваліся страхавыя ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, і якая не з’яўляецца пенсіянерам, або падчас смерці яе дзяцей, не дасягнуўшых 18-гадовага ўзросту (навучэнца – 23-гадовага); у выпадку нараджэння мёртвага дзіцяці пасля 196 дзён цяжарнасці; у выпадку пахавання асобы без пастаяннага месца жыхарства дапамога на пахаванне выплачваецца са сродкаў мясцовага бюджэту выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады.

Ірына ЧЫСЦЯКОВА,

начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть