Общество

ДАПАМОЖАМ ПТУШКАМ ПЕРАЖЫЦЬ МАРАЗЫ

Зіма з маразамі – тяжкі перыяд для птушак: у гэты час яны трацяць шмат энергіі на ўласны абагрэў, многія з іх гінуць. 
Кожны з нас можа дапамагчы пярнатым выжыць. Для гэтага грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” прапануе павесіць кармушку і пастаянна папаўняць яе кормам: сланечнікам, рапсам, просам, кавалачкамі сала. Прасцейшую кармушку можна зрабіць з пластыкавай бутэлькі.
Давайце разам паклапоцімся аб птушках, якія зімуюць у Беларусі!
Аляксандр КУПРЫЕНКА, член гуртка “Юны карэспандэнт” СШ №1 г. Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть