Общество

ДАРОЖНА-ТРАНСПАРТНАЕ ЗДАРЭННЕ З ЦЯЖКІМІ НАСТУПСТВАМІ

азмрочыла Навагодняе свята ў Вульцы 2.

Тут на вуліцы Савецкая жыхаром Бродніцы быў учынены наезд на дзяўчынку, якая рухалася насустрач аўтамабілю. Ад удару аўтамабіль з’ехаў у кювет, а ва-дзіцель паспяшаўся ўцячы.

Праз некаторы час ён аб’явіўся. Праваахоўнікі адразу заўважылі, што знаходзіцца падазраваемы ў нецвярозым стане. Яго запэўніванні, што выпіў пасля ДТЗ, былі непераканаўчымі. Вясковец не ўлічыў: той факт, што ён пакінуў месца ДТЗ кваліфікуецца як неабвержнае сведчанне знаходжання яго за рулём у нецвярозым стане. Менавіта таму было прынята рашэнне змясціць гора-вадзіцеля ў ізалятар часовага ўтрымання.

За жыццё 15-гадовай дзяўчынкі змагаюцца ўрачы. Зараз яна знаходзіцца ў адзяленні рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть