Общество

ДАСТУПНА І ТАННА

Прыкладна так можна ахарактарызаваць работу майстроў швейнага цэха філіяла “НВК “Палессе” райспажыўтаварыства, які некалькі тыдняў таму змяніў “прапіску”. Цяпер ён размешчаны на тэрыторыі рынка ў Лунінцы.
Па словах тэхніка-тэхнолага Святланы Ількевіч, калектыў займаецца пашывам пасцельнай бялізны і спецвопраткі для філіялаў “Аптова-рознічнае аб’яднанне”, “Мікашэвіцкае РГП” і “Вясёлка”, а таксама рамонтам аддзення для фізічных асоб. Самыя папулярныя паслугі – замена маланкі (ад 1960 да 10010 рублёў) і змяненне даўжыні штаноў (ад 3530 да 5300 руб). Кошт вагаецца ў залежнасці ад тэрміновасці заказу. Тут могуць таксама пашыць пасцельную бялізну, але толькі з тканіны кліента. Новы выгляд набудуць каўнерыкі, рукавы, кішэні, можа паявіцца пояс. З ахвотай майстры адпрасуюць паліто, пінжак, куртку, штаны, жакет, блузку, сукенку, халат, спадніцу і інш. Прыгажосць паявіцца ў краёў штор і абрусаў.
У планах калектыву – пашыў чахлоў на машыну і пасцельнай бялізны са свайго матэрыялу для фізічных асоб, замена кнопак. 
Калі ў вас ёсць любімая рэч, але яна выйшла з моды, завітайце да спецылістаў. Яны нададуць ёй свежасці і арыгінальнасці!
Адрас: г. Лунінец, рынак (будынак былога магазіна ўцэненых тавараў).
Час работы: з 08.00 да 17.00, у нядзелю – з 09.00 да 13.00, выхадны – панядзелак.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть