Общество

Дазволена…

522З трэцяй суботы верасня па другую нядзелю снежня адкрыта сезоннае паляванне на гуся белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, канадскую казарку любога полу і ўзросту.

Паляваць можна ў светлы час сутак як ружэйным, так і безружэйным спосабам з засады, з падыходу, з падманьвання з выкарыстаннем маламерных суднаў без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком. Дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольныя паляўнічыя ружжы і патроны, заражаныя дробам, а таксама лоўчых птушак і паляўнічых сабак – тэр’ераў, такс, выжлаў, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак.

Звяртаем увагу на захаванне мер перасцярогі пры карыстанні агнястрэльнай зброяй. Як сведчыць практыка, большасць няшчасных выпадкаў на паляванні адбываюцца па прычыне неакуратнага карыстання ружжамі і стральбы па недакладных цэлях.

… І ЗАБАРОНЕНА

З 15 кастрычніка 2013 г. па 15 ліпеня 2014 г. забаронена лоўля рака вузкапалага, а з 1 кастрычніка 2013 г. па 15 красавіка 2014 г.  – лоўля ўсіх відаў рыб на зімавальных ямінах.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть