Для тых, каму патрэбна дапамога, мы знойдзем падарункаў добрых многа: з прысмакамі салодкія хвіліны дашлюць вам “Лунінецкія навіны”!
Общество

Для тых, каму патрэбна дапамога, мы знойдзем падарункаў добрых многа: з прысмакамі салодкія хвіліны дашлюць вам “Лунінецкія навіны”!

елка

У чарговы раз “Лунінецкія навіны” і раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” напярэдадні светлых дзён Новага года
і Калядаў праводзяць дабрачынную акцыю падтрымкі мнагадзетных сем’яў, дзяцей-інвалідаў і маламаёмных грамадзян.
У рэдакцыі распачаты збор ахвяраванняў для названай катэгорыі грамадзян. На гэты раз прапануем далучыцца да высакароднай справы нашым чытачам, усім, каму неабыякавы лёс абдзеленых шчасцем людзей. Разам з імі мы будзем рады любой дапамозе – салодкім ласункам для дзетвары, падарункам у выглядзе цацак, прадуктаў харчавання і іншых неабходных рэчаў, якія прынясуць радасць туды, дзе яна нячасты госць.
Вас чакаюць у аддзеле рэкламы “Лунінецкіх навін”. Завітайце да нас, каб сагрэць сваё і сэрцы іншых дабрынёй і міласэрнасцю!
Рэдакцыйныя Дзед Мароз і Снягурка бяруць на сябе высакародную місію напярэдадні свята даставіць падарункі па ўсіх, нават самых аддаленых, адрасах. Справаздачы пра гэтыя паездкі абавязкова будуць надрукаваны на старонках газеты, як і імёны тых, хто разам з намі пастараецца падарыць свята іншым.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть