Общество

Дні смутку

Распараджэннем старшыні аблвыканкама К.А. Сумара 3 і 4 лістапада аб’яўлены ў вобласці Днямі смутку.
Выказваючы смутак па грамадзянах Рэспублікі Беларусь, што загінулі ў выніку выбуху і ўзгарання ў цэху ДСП ЗАТ “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”, спачуваючы іх родным і блізкім, старшыня аблывыканкама К.А. Сумар падпісаў распараджэнне аб аб’яўленні ў Брэсцкай вобласці 3 і 4 лістапада 2010 года Днямі смутку.
На ўсёй тэрыторыі вобласці будуць прыспушчаны Дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь і сцягі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак вобласці.
3 і 4 лістапада установамі культуры і рэгіянальнымі тэлерадыёкампаніямі вобласці будуць адменены забаўляльныя мерапрыемствы і перадачы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть