Общество

ДОМ ДЛЯ СПЕЦЫЯЛІСТА

“Працуй, як трэба, жыві, дзе хочаш?” – пад такой назвай у №49 “ЛН” за 26 чэрвеня была апублікавана крытычная заметка аб праблемах з жыллём маладога спецыяліста СВК “Рэдзігераўскі” Дзмітрыя Марцінкоўскага.  

Як паведаміла намеснік старшыні гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Любоў Лусевіч, публікацыя была разгледжана ў працоўным калектыве ў прысутнасці ўсіх зацікаўленых асоб. Работніку прапанаваны службовы дом, на што атрымана пісьмовая адмова.

На 01.07.2009г. у СВК працуе 12 маладых спецыялістаў, забяспечаных жыллём. Дзмітрыю Марцінкоўскаму і іншым работнікам аплачваецца ў памеры адной базавай велічыні пражыванне ў дамах і кватэрах.

Недахопы, названыя ў публікацыі, мелі месца пры былым кіраўніцтве. У цяперашні час і ў далейшым вышэйназваных непаразуменняў не ўзнікне.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть