Общество

Дрэвы на любы «густ»

Усё менш і менш застаецца дзён да пачатку навагодніх святаў, галоўным атрыбутам якіх нязменна з’яўляюцца ёлка і сасна.
Каб пазбегнуць ажыятажу вакол пакупкі гэтага абавязковага ўпрыгожвання, падраздзяленні Лунінецкага лясгаса ўжо цяпер пачалі падрыхтоўку да «гарачага» сезона. Так, у Мікашэвіцкім лясніцтве плануецца нарыхтаваць каля 300 дрэў: ёлкі будуць дастаўляцца з Баравікоўскага лясніцтва, а сосны – са сваёй тэрыторыі. Кошт адной лясной прыгажуні будзе вагацца ў межах 40 тысяч рублёў. Як паведаміў кіраўнік лясніцтва Уладзімір Галік, пры неабходнасці таксама могуць забяспечыць ёлкамі і соснамі не толькі жыхароў, але і ўстановы адукацыі, прадпрыемствы і арганізацыі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть