Общество

“ДТСААФ – МОЛАДЗІ, МОЛАДЗЬ – РАДЗІМЕ”

Пад такой назвай прайшлі класныя гадзіны ў Дзень ведаў у лунінецкай СШ №1 і мікашэвіцкай СШ №2.

У Лунінцы старшыня міжраённага савета ДТСААФ Барыс Гнедзька і інструктар-метадыст Ганна Туміловіч пазнаёмілі 9-класнікаў і 6-класнікаў з мэтамі і задачамі арганізацыі, якая ў наступным годзе адзначыць 85-годдзе. У Мікашэвічах вучні 6 “Б” і 8 “А” класаў завіталі на базу, дзе вядзецца падрыхтоўка будучых вадзіцеляў. Аб тым, чым жыве арганізацыя расказалі матэрыялы на стэндах і фотавыстава. Інспектар ДПС ДАІ Аляксандр Харытановіч пазнаёміў з абстаноўкай, якая скалалася ў раёне па траўматызму з удзелам дзяцей. Быць больш уважлівамі, захоўваць правілы дарожнага руху заклікаў відэафільм “Добрыя дарогі дзяцінства”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть