Общество
ДВАЙНОЕ ПРЫЗНАННЕ
Мотабольная каманда “Лунінец” сёлета стала пераможцай Кубка і Адкрытага Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.
У кубкавых матчах удзел прымалі каманды “Лунінец”, “Аўтамабіліст”, “Зара”, “Азот” і “Юнацтва”. У такой паслядоўнасці яны размясціліся і ў выніковай турнірнай табліцы. Медалі, кубкі і грашовыя прэміі ўручыў намеснік старшыні цэнтральнага савета ДТСААФ Пётр Лебедзеў. Адзначана майстэрства суддзяў Сяргея Гнедзькі і Эдуарда Жука. Лепшым бамбардзірам сезона-2011 стаў Мікалай Бойка, галкіперам – Аляксанд Калюціч.
Яркім момантам урачыстага закрыцця стаў танец, у выкананні выхаванцаў Святланы Галка, неаднаразовых фіналістаў рэспубліканскім і міжнародных турніраў па спартыўных бальных танцах Святаслава Чыжыка і Веранікі Лепко, а таксама песня ад Ніны Ераміевіч.