Дыпламантаў – удвая больш
Общество

Дыпламантаў – удвая больш

1264521701_01Многія школьнікі раёна захапляюцца тэарэтычнымі даследаваннямі і рыхтуюць працы да канферэнцый «З навукай у будучае”.
Пераможцы раённага мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел у абласным. Юныя землякі маюць 10 дыпломаў і 4 пахвальныя водгукі (летась гэтыя лічбы складалі адпаведна 5 і 3). Расказвае галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Наталля ЯРАХОВІЧ:
– Пачнем з «залатой” моладзі. Дыпломамі І ступені ўзнагароджаны: 11-класніца ліцэя Святлана Казлова (кіраўнік Т.В. Казлова) – секцыя «хімія і экалогія”;           4-класніца Мікашэвіцкай гімназіі Ганна Сергіевіч (С.І. Баброўнік) – за доследна-эксперыментальную дзейнасць; 10-класніца ліцэя Крысціна Неўдах (Г.М. Сіманава) і 8-класніца Дубаўскай СШ Алена Юрцэвіч (В.С. Шпакоўская) – абедзве ў секцыі «геаграфія і экалогія”.
Адзіны Дыплом ІІ ступені заслужыла 7-класніца Краснавольскай СШ Карына Лукашэвіч (Л.М. Сыцэвіч) па працоўнаму навучанню.
У скарбонцы раёна – 5 «бронзавых” дыпломаў. За даследаванні ўзнагароджаны 11-класнікі: Станіслаў Скачынскі (ліцэй, кіраўнік А.Р. Арашкевіч) – па грамада- знаўству і Марына Ніцэвіч (СШ №1 г. Мікашэвічы, Н.М. Ясеня) – па рускай літаратуры. Праца 10-класніцы Мікашэвіцкай гімназіі Кацярыны Рабец (Е.А. Аляксюк) адзначана ў секцыі «біялогія і экалогія”. Годна падрыхтаваліся вучні СШ №1 г. Лунінца: 9-класніца Анастасія Макоўская (Н.А. Яворская) – па беларускай літаратуры, 8-класнік Мікалай Богдан (Т.В. Казлова) – у секцыі «хімія і экалогія”.
Пахвальныя водгукі заслужылі ліцэісты: 10-класніца Вольга Сумарэвіч (кіраўнік І.П. Раманчук) – па грамада-знаўству, 11-класнікі Яўген Качановіч і Вадзім Пятніца (Н.Г. Капліч) – па матэматыцы. У секцыі «царыцы навук” годна выступіла і 7-класніца Міжлескай СШ Яна Свібовіч (Л.К. Другакова), а 3-класнік Мікашэвіцкай гімназіі Антон Дзедзін (І.Л. Федаровіч) адзначаны за доследна-эксперыментальную дзейнасць.
Запісала Таццяна ВАСІЛЬЕВА.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть