Дысцыплінаваны матацыкліст – гарант бяспекі
Общество

Дысцыплінаваны матацыкліст – гарант бяспекі

Дзяржаўтаінспекцыя ў гэтыя дні праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту, якая працягнецца да 26 ліпеня.

З пачатку года на тэрыторыі вобласці адбылося 21 ДТЗ з удзелам матацыклістаў, у якіх 3 чалавекі загінулі і 19 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Па віне саміх матацыклістаў зарэгістравана 15 аварый, а ў трох выпадках яны знаходзіліся за рулём у нецвярозым стане. На Лунінеччыне ў двух ДТЗ загінуў 1 пасажыр матыцкла і 2 вадзіцелі атрымалі пакалечанні.

Аналіз аварыйнасці сведчыць аб актуальнасці праблемы недастатковага ўзроўню дысцыплінаванасці матацыклістаў. У перыяд акцыі асаблівая ўвага надаецца адпрацоўцы населеных пунктаў і прылеглых да іх аўтадарог, месцаў масавага адпачынку грамадзян, асабліва ў вячэрні і начны час сутак. Падчас рэйдавых мерапрыемстваў ажыццяўляецца кантроль за дарожным рухам, у тым ліку і з выкарыстаннем транспартных сродкаў грамадзянскага выканання. Супрацоўнікі ДПС арыентаваны як на захаванне бяспекі на дарогах, так і на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху.

Вадзіцелям мотатранспарту варта памятаць, што:

— кіраваць матацыклам неабходна ў моташлеме, які, да таго ж, абавязкова павінен быць і на пасажыры;

— рухацца з уключаным блізкім святлом фар;

— абавязкова своечасовая рэгістрацыя транспартных сродкаў і праходжанне тэхагляду, пры гэтым, рэгістрацыйны знак павінен быць устаноўлены ў вызначаным для гэтага месцы;

— пры руху на двухколым транспартным сродку заўсёды трэба ацэньваць дарожную сітуацыю і выконваць усе дзеянні, неабходныя для бяспекі: не перавышаць устаноўленую хуткасць, пазбягаць неабачлівага і рызыкоўнага выезду на паласу сустрэчнага руху. Бо менавіта ў такіх сітуацыях здараюцца самыя цяжкія па сваіх наступствах сутыкненні.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть