Общество

ДЗЕ ПРЫГАЖОСЦЬ – ТАМ ПАРАДАК, ДЗЕ ПАРАДАК – ТАМ ПРЫГАЖОСЦЬ

Вяскоўцы павінны жыць не горш за гараджан, таму невыпадкова сёлета ў раёне будуць створаны тры аграгарадкі – Велута, Любань і Вулька 2. А вось узровень жыцця патрабуе адказнасці з боку выканаўчай і распарадчай улады і самаго насельніцтва. Актыўную пазіцыю павінны праяўляць і органы тэрытарыяльнага самакіравання, установы культуры, адукацыі. Як наладжаны працэс узаемадзеяння ў Гарадоцкім і Вулькаўскім сельсаветах, вывучалі ўдзельнікі раённага ідэалагічнага семінара.

“НА БОГА НАДЕЙСЯ И САМ НЕ ПЛОШАЙ”

Знаёмства з Кажан-Гарадком пачалося з наведвання адміністрацыйнага будынка сельвыканкама. Старшыня Дзям’ян Бірыла паведаміў, што зараз тут вядуцца рамонтныя работы. І сапраўды, тыя, хто быў тут раней, адзначалі: утульней сталі кабінеты, абноўлены выгляд набылі інфармацыйныя стэнды. Як сцвярджае Дзям’ян Бірыла, сучаснасць і прыгажосць натхняюць на новыя справы. А на думку вяскоўцаў, такія зрухі павышаюць і аўтарытэт самой улады.

Расказваючы аб ідэалагічным напрамку дзейнасці, старшыня сельвыканкама адзначыў, што прыярытэтным з’яўляецца кантроль за ажыццяўленнем праграмы адраджэння і развіцця вёскі. Значная ўвага надаецца добраўпарадкаванню, у прыватнасці, зносу старых дамоў, навядзенню парадку на прысядзібных участках і могілках. У гэтым вялікая заслуга стараст і дэпутатаў. Часта да грамадскіх спраў заклікае і настаяцель мясцовага храма айцец Дзмітрый. Менавіта наведванне Свята-Мікалаеўскай царквы стала другім прыпыначным пунктам удзельнікаў семінара. Зацікавіў ідэалагічных работнікаў расказ аб паданнях, звязаных з узнікненнем паселішча Кажан-Гарадок і будаўніцтвам храма, яго непаўторнай архітэктурай. Што датычыць узаемадзеяння з насельніцтвам айцец Дзмітрый сказаў:

– Праваслаўная царква адрозніваецца ад іншых канфесій сваёй свабоднай волей. Вы ніколі не пачуеце ад свяшчэнніка аб насіллі і пагрозах. Веры з пад палкі не бывае. Але ж значныя падзеі ў жыцці вяскоўцаў, як уборачная, выбары і іншыя, заўсёды праходзяць з благаславення царквы.

Наведваючы Кажан-Гарадоцкую ўчастковую бальніцу і сельскі Дом культуры, удзельнікі семінара адзначалі, што ў сельсавеце створаны ўсе ўмовы для падтрымання здароўя і і актыўнай жыццёвай пазіцыі.

У 25 КІЛАМЕТРАХ АД РАЙЦЭНТРА

знаходзіцца Вулькаўскі сельсавет, які вядомы вялікай колькасцю фермерскіх гаспадарак. Аднак, перш чым пазнаёміцца з самай буйнейшай – “Навіцкіх”, пабывалі ў рамонтных майстэрнях СВК “Вулькаўскі світанак”. Тут поўным ходам вядуцца рамонтныя работы: устаноўлена душавая кабінка, ёсць магчымасць стаміць смагу чыстай пітной вадой. Зараз будаўнікі займаюцца аддзелкай пакоя адпачынку. Уражваюць металапрофільныя вароты, сістэма відэаназірання. Мяркуючы па аб’ёмах работ, можна не сумнявацца, што з наступствамі “крызісу” тут змагаюцца даволі паспяхова.

Такі ж станоўчы настрой пакінула наведванне адміністрацыйнага будынка КУП “Міжлескае”, аддзяленняў паштовай сувязі, АСБ “Беларусбанк” і мастацкага аддзялення Міжлескай дзіцячай музычнай школы. Усюды – парадак, утульнасць і жаданне работнікаў зрабіць быт вяскоўцаў больш кафортным.

МІЖЛЕСКАЯ МОРКВА – ДЛЯ ЗАМЕЖНАГА РЫНКУ

Фермерская гаспадарка “Навіцкіх” прывяла ў захапленне моцным машынна-трактарным паркам, гіганцкімі агароднінасховішчамі і ўкараннем новых тэхналогій. Як падкрэсліў Уладзімір Навіцкі, асноўная спецыялізацыя – вырошчванне морквы і буракоў. Гэтыя культуры ў асноўным экспарціруюцца ў Расію. Насенне імпарціруецца з Галандыі. Значная доля сродкаў ідзе на развіццё вытворчай базы. Нядаўна ўстанавілі новую лінію, дзе аўтаматызаваны каліброўка, сарціроўка, чыстка, упакоўка ў мяшкі. Побач будуць узведзены яшчэ некалькі агароднінасховішчаў, а таксама адміністрацыйны будынак.

У планах Уладзіміра Канстанцінавіча – да маючых 350 гектараў набыць яшчэ зямлі. Пры сённяшняй магутнасці гаспадаркі, ёй пад сілу справіцца і з 600 гектарамі. Расказваючы, у чым сакрэт паспяховай дзейнасці, фермер адзначыў:

– Калі хочаш атрымаць вынік, павінен разлічваць толькі на свае сілы. Спадзяванне на кагосьці абавязкова прывядзе да краху ў бізнесе.

КАБ СЛОВА НЕ РАЗЫХОДЗІЛАСЯ СА СПРАВАЙ

Падчас пленарнага пасяджэння старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Адзішчаў спыніўся на ролі мясцовага самакіравання ў рабоце з насельніцтвам па месцы жыхарства. Аб тым, як гэтая работа праводзіцца ў Вулькаўскім сельсавеце паведаміў яго старшыня Аляксандр Кушнярэвіч. Аб рабоце з насельніцтвам па папярэджванню правапарушэнняў і злачынстваў, расказаў прадстаўнік РАУС Ігар Гарапучык. Стараста вёскі Цна Ніна Патурай падзялілася вопытам сваёй работы. Значную дапамогу сельсаветам у аказвае тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Аб гэтым паведаміла яго дырэктар Тамара Патурай.

Падводзячы вынікі работы семінара, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Анатоль Захаркевіч падкрэсліў, што мэтанакіраванае інфармаванне насельніцтва аб ходзе дзяржаўнай палітыкі вядзецца праз сістэмнае выступленне інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. У раёне іх створана 115. На жаль, у сельскай мясцовасці яны дзейнічаюць малаэфектыўна. Анатоль Міхайлавіч канстатаваў, што істотную дапамогу ў правядзенні дзён інфармавання аказвае раённая газета “Лунінецкія навіны”. Вельмі актыўна супрацоўнічаюць з ёй ідэолагі ААТ “Лунінецкі малочны завод”, СВК “Вулькаўскі світанак”, КУП “Міжлескае”. Анатоль Захаркевіч заклікаў ідэалагічных работнікаў больш актыўна ўключыцца ў падпісную кампанію, актывізаваць работу ў сваіх калектывах такім чынам, каб слова не разыходзілася са справай.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть