Общество

Акцыя «Дзеці і бяспека» праходзіць на чыгунцы па 8 верасня

Як паведаміў вядучы інжынер па ахове працы станцыі Лунінец Яўген Яроцкі, кіраўніцтва станцыі, члены добраахвотнай дружыны сумесна з работнікамі лінейнага пункта міліцыі правядуць рэйды. Асаблівую ўвагу нададуць дзецям і падлеткам, што знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на тэрыторыі станцыі, вакзале і ў цягніках, а таксама выкананню правілаў бяспекі на транспарце. Пасажырам пры набыцці білетаў будуць уручаць тэматычныя памяткі.

Акрамя таго, шэраг мерапрыемстваў пройдзе з удзелам работнікаў стралковай каманды на станцыі Лунінец Брэсцкага атрада ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі.

– Разам з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на транспарце мы зараз праводзім патруляванне, звяртаючы ўвагу на падрастаючае пакаленне, – расказвае начальнік аператыўнага каравула Сцяпан Лукашэвіч. – Няма нічога каштоўней, чым жыццё, асабліва калі гутарка ідзе пра дзяцей. Таму сёння звяртаюся да іх – будзьце пільнымі і ўважлівымі; ніколі не пераходзьце пуці ў забароненых месцах; знаходзячыся ў зоне руху паяздоў, не карыстайцеся навушнікамі; не катайцеся па платформах на скетбордах, веласіпедах і роліках, бо чыгунка – не месца для забаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть