Общество

Дзень рыбака

рыбаллка

прайшоў у суботу на вадасховішчы “Велута”.

За перамогу змагаліся 16 удзель- нікаў з розных

населеных пунктаў раёна. Найбольшую колькасць рыбін злавіў лунінчанін Сяргей Кіндрук. Самая маленькая асобіна прынесла перамогу ў намінацыі Аляксандру Гардзюку з Велуты, а самая вялікая – Наталлі Мішкавец (на здымку справа). Яна ж стала лідарам па вазе ўлову.

 

 

Лунінецкія старонкі Палесся

На днях убачыў свет прыгожы ілюстраваны буклет пінчаніна Паўла Куніцкага “Палесся цудоўныя імгненні”.

На старонках выдання журналіст праз фотаздымкі паказаў прыгажосць Лунінеччыны, Піншчыны і Століншчыны, быт людзей, іх уменне працаваць і адпачываць.

 

 

…а на ЛУГАх тых дрэўцы растуць

Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці правёў кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытаннях ходу ўборачных работ, правядзення сяўбы азімых культур і выкарыстання сельскагаспадарчых угоддзяў.

У асноўным паўсюль прыняты меры для арганізацыі рытмічнай работы. Праўда, з негатыўнага боку ў справаздачу трапілі СВК “Дварэцкі” і філіял “Аграграніт”. Тут лугавыя ўгоддзі плошчай адпаведна 203 і 349 гектараў не выкарыстоўваюцца каля 10 год, часткова забалочаны і зараслі драўнінна-хмызняковай расліннасцю.

 

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть