Дзеткі пахнуць …шчасцем!
Общество

Дзеткі пахнуць …шчасцем!

роддомТут штодня святкуюць дні нараджэнняў. У гэтых сценах пастаянна адбываецца таямнічасць прыроды: адначасова просты і цяжкі подзвіг жанчыны — нараджэнне дзіцяці. Радасна і гучна абвесціць пра сябе непаўторны крык немаўляці, а ўсмешка матулі, якая імгненна забудзе аб перажытых пакутах, сагрэе цяплом, здаецца, усё наваколле…

Гавораць, шчасце нельга вымераць і ўзважыць. Але акушэры з гэтым не згодны! Таццяна БАРЫСЕВІЧ вось ужо 16 год прымае ў свае клапатлівыя рукі немаўлят. Будучую спецыяльнасць выпускніца СШ №3 г. Лунінца набывала ў Пінскім медвучылішчы. Месяц адпрацавала ў прыёмным аддзяленні, пэўны час — у жаночай кансультацыі паліклінікі, а потым пацягнуліся дзённыя і начныя змены ў бальніцы. З асаблівасцямі рабочага графіку жонкі і матулі дваіх дзяцей у сям’і звыкліся. З разумением адносіцца да гаспадарчых і выхаваўчых клопатаў муж Віктар Мікалаевіч — настаўнік спеваў СШ №4. Радуюць бацькоў дачка Вікторыя і сын Данііл.

На прыступках пакоя выпіскі звычайна чуюцца цёплыя словы: “Дзякуй, што вы ёсць! Дзякуй за ўсё!”, а ў адказ: “Прыходзьце да нас яшчэ!”. І сапраўды, сустракаючы чарговую гадавіну Лунінца, так хочацца, каб з кожным годам нас большала, каб дзеткі раслі здаровымі і абавязкова сталі шчаслівымі. Няхай так будзе!

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть