Общество
Дзіцячы мюзікл
Паставілі ў Дварэцкай школе мастацтваў.
Вучні пад кіраўніцтвам педагога Алены Чыж падрыхтавалі музычны спектакль “Муха-Цакатуха”. З вялікім поспехам яго паказалі ва ўстановах адукацыі Дварца, Язвінак, Вулькі 2, Азярніцы. Атрымалі запрашэнні і ў шэраг іншых школ, але юныя самадзейныя артысты выехалі на аздараўленне. Спадзяюцца, што па вяртанні правядуць рэпетыцыі і адновяць раённыя гастролі.